Кніга Выхаду Раздзел 25 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Вых. 35:4-9 І сказаў Госпад Майсею, кажучы:

2«Скажы сынам Ізраэля, каб сабралі для Мяне дары; прыміце іх ад кожнага чалавека, які прапануе дар добраахвотна.

3А вось тыя рэчы, якія вы павінны прыняць: золата, срэбра і медзь,

4і пурпур, і гіяцынт, і чырвань, і вісон, казіную поўсць,

5і шкуры бараноў, пафарбаваныя ў чырвоны колер, і шкуры сінія, і дрэва акацыі,

6алей для каганцоў, вострыя духмяныя рэчывы, каб прыгатаваць алейкі і найсаладзейшае курэнне,

7камяні оніксавыя і самацветы на аздабленне эфода і нагрудніка.

8І хай зробяць Мне святыню, і Я буду жыць паміж іх.

9Усё цалкам адносна скініі, як Я табе пакажу, і ўсе пасудзіны на служэнне ў ёй, зрабіць такім чынам.

10 Вых. 37:1-9 Хай зробяць яны каўчэг з дрэва акацыі; даўжыня яго хай мае два локці з паловаю, шырыня — паўтара локця, вышыня таксама паўтара локця.

11І пакрыйце яго найчысцейшым золатам знутры і звонку; і зрабі вакол яго залаты вянок,

12і адальеце да яго чатыры залатыя кольцы, якія ўмацуйце на чатырох ніжніх вуглах каўчэга: два кольцы хай будуць на адным яго баку, і два — на другім.

13Зрабі таксама з дрэва акацыі жэрдкі і пацягні іх золатам.

14І прасунь іх у кольцы, што на абодвух баках каўчэга, каб несці яго з іх дапамогаю.

15Яны заўсёды будуць заставацца ў кольцах і не будуць ніколі з іх вымацца.

16І ўкладзі ў каўчэг сведчанне, якое Я дам табе.

17Зрабі таксама перамольню з найчысцейшага золата: даўжыня яе хай мае два з паловаю локці, а шырыня — паўтара локця.

18Зрабі таксама двух херубінаў, з золата і чаканнай працы, з абодвух бакоў перамольні,

19адзін херубін хай будзе на адным баку, а другі — на другім; зрабі херубінаў на перамольні, на абодвух баках яе.

20 Геб. 9:5 Хай узнімаюць крылы ўгору і закрываюць сваімі крыламі перамольню; і хай яны глядзяць адзін на аднаго, і твары іх будуць звернуты да перамольні,

21 Вых. 26:34; Паўт. Зак. 10:2 якою павінен закрывацца каўчэг, у які пакладзі сведчанне, якое Я дам табе.

22 Вых. 30:6 І буду сустракацца там з табою, па-над перамольняй, паміж двух херубінаў, якія будуць над каўчэгам сведчання, буду гаварыць з табою пра ўсё, што загадаю праз цябе сынам Ізраэля.

23 Вых. 37:10-16 Зрабі таксама стол з дрэва акацыі, што мае два локці даўжыні, і локаць у шырыню, і паўтара локця ў вышыню.

24І пакрый яго найчысцейшым золатам; і зрабі на ім вакол залаты вянок.

25Таксама зрабі для яго ліштву вышынёю ў чатыры пальцы навокал; зрабі і залаты вянок над ёю.

26Падрыхтуй чатыры залатыя кольцы і ўмацуй іх на чатырох вуглах для кожнай ножкі таго стала.

27На ліштве хай будуць залатыя кольцы, каб прасунуць у іх жэрдкі і каб стол можна было насіць.

28А самі жэрдкі зрабі з дрэва акацыі і аздобі іх золатам, і будуць насіць з іх дапамогаю стол.

29Прыгатуй і чары, і фіялы, і кратэры, і кіяфы, у якіх патрэбна прыносіць узліванні — з найчысцейшага золата.

30 Святар. 24:5-8 І кладзі на стол хлябы пакладныя перад абліччам Маім заўсёды.

31 Вых. 37:17-24 Ліч. 8:4 Зрабі таксама падсвечнік чаканны з найчысцейшага золата. Падножжа і стрыжань яго, чары і яблыкі з кветкамі хай будуць адлітыя ў адно цэлае.

32Шэсць галін павінны выходзіць з бакоў, тры галіны з адного боку, і тры — з другога боку.

33Тры чары ў форме міндалевага дрэва з яблыкамі і з кветкамі на адной галіне; такім жа чынам тры чары ў форме міндалевага дрэва — на другой галіне, таксама з яблыкамі і кветкамі: хай гэта будзе твор з шасці галін, што павінны выходзіць са стрыжня.

34А на самім стрыжні свечніка павінны быць чатыры чары у форме міндалёвага дрэва, з яблыкамі і кветкамі.

35Па адным яблыку — пад кожнымі дзвюмя галінамі ў трох месцах; усіх іх, што выходзяць з аднаго стрыжня, атрымліваецца шэсць.

36Такім чынам, яблыкі і галіны будуць з ім адным цэлым, і ўсё вычаканена з найчысцейшага золата.

37 Ліч. 8:2 Таксама зрабі да яго сем лямп і пастаў іх на падсвечнік, каб асвятлялі пярэдні яго бок.

38Таксама да яго зробіш шчыпцы для зняцця нагару, і пасудзіны, дзе збіраецца нагар, хай будуць з найчысцейшага золата.

39З талента найчысцейшага золата трэба зрабіць падсвечнік і ўсе яго прыналежнасці.

40 Дзеі 7:44; Геб. 8:5 Глядзі, каб зрабіў паводле ўзору, які быў табе паказаны на гары.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help