Ліст да Эфесцаў Раздзел 5 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Мц. 5:48 Дык будзьце паслядоўнікамі Бога, як сыны найдаражэйшыя,

2 Вых. 29:18; Пс. 40:7; Гал. 1:4; Плп. 4:18; 1Ян. 3:11 і жывіце ў любові, як і Хрыстос узлюбіў нас і выдаў Самога Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на водар прыемнасці.

3 Лк. 12:15 Распуста ж і ўсякая нячыстасць або сквапнасць хай і не ўзгадваюцца ў вас, як і належыць у святых,

4 Плп. 4:6; Клс. 3:8 і разбэшчанасць ці брыдкаслоўе, ці насмешка непрыстойная – неадпаведаюць, але лепш падзяка.

5 Мц. 6:24 Вось, гэта вы ведаеце, што ні адзін распуснік або нячысты ці сквапны, што з’яўляецца служыцелем ідалаў, не мае ўдзелу ў Валадарстве Хрыстовым і Божым.

6 Мц. 24:4; Лк. 21:8 Хай ніхто вас не зводзіць пустымі словамі, бо за гэта прыйшоў гнеў Божы на сыноў непакорлівасці.

7 1Кар. 15:33; 1Цім. 5:22 Дык не станьцеся супольнікамі іх.

8 Ян. 8:12 Бо былі вы калісьці цемраю, а цяпер вы – святло ў Госпадзе, дык і жывіце, як сыны святла.

9 Мц. 5:16 Плод жа Духа выяўляецца ва ўсякай дабрыні, і справядлівасці, і праўдзе.

10 Рым. 12:1 Выпрабоўвайце, што падабаецца Госпаду,

11і не прымайце ўдзелу ў бясплённых справах цемры, але лепш выкрывайце.

12 Рым. 1:24 Бо сорамна і казаць аб тым, што робіцца імі патаемна.

13Усё, што выклікае дакаранні, выяўляецца ў святле,

14бо ўсё, што выяўляецца, ёсць святло. Таму і сказана: «Устань, які спіш, і паўстань з мёртвых, і будзе свяціць табе Хрыстос».

15Дык глядзіце, браты, асцярожна хадзіце, не як неразумныя, але як мудрыя,

16выкарыстоўваючы час, бо дні цяпер ліхія.

17 Рым. 12:2; 1Кар. 14:20 Дзеля таго не будзьце неразважлівымі, але разумейце, што ёсць воля Госпада.

18І не ўпівайцеся віном, у якім распуста, але напаўняйцеся Духам,

19 Дзеі 16:25; Як. 5:13 гаворачы між сабою псальмамі, і гімнамі, і песнямі духоўнымі; спяваючы і граючы Госпаду ў сэрцах вашых.

20 1Пёт. 2:5; Клс. 3:17 Дзякуйце заўсёды Богу і Айцу за ўсё ў імя Госпада нашага Ісуса Хрыста,

21падпарадкоўваючыся адзін аднаму ў страху Божым.

22Жанчыны падпарадкоўвайцеся мужам сваім, як Госпаду,

23 1Кар. 11:3; Эф. 1:22; Клс. 1:18 бо муж – галава жанчыны, як Хрыстос – галава Царквы і Ён жа – Збаўца цела.

24Але, як Царква падпарадкавана Хрысту, так і жонкі мужам сваім ва ўсім.

25 1Пёт. 3:7; Гал. 1:4 Мужы, любіце жонак сваіх, як і Хрыстос любіць Царкву і Самога Сябе выдаў за яе,

26каб асвяціць яе, ачышчаючы лазняй воднаю ў слове,

27каб Яму паставіць Сабе Царкву слаўнай, без пляміны ці зморшчыны або чагосьці падобнага, але каб была яна святая і беззаганная.

28Так і мужы павінны любіць жонак сваіх, як уласныя целы. Хто сваю жонку любіць, сам сябе любіць.

29Бо ніхто ніколі не меў у нянавісці цела свайго, але корміць і спагадае яму, як Госпад Царкве,

30бо мы – члены Цела Яго, косць з касцей Яго ды цела з цела Яго.

31 Род. 2:24; Мц. 19:5; Мк. 10:7 Дзеля таго пакіне чалавек бацьку свайго і маці і злучыцца з жонкай сваёй, і будуць двое адным целам.

32 Ян. 3:29 Гэта вялікая таямніца; а я кажу аб Хрысце і Царкве.

33 1Пёт. 3:1; Клс. 3:19 Вось жа і вы, усякі па сабе, кожны хай любіць жонку сваю, як самога сябе, а жонка хай баіцца мужа.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help