Кніга Мудрасці 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Яна пакіравала справамі іх рукамі святога прарока.

2Яны прайшлі бязлюдную пустыню і паставілі палаткі на недаступных месцах;

3сталі супраць ворагаў і адагналі ад сябе непрыяцеляў.

4 Вых. 17:1-7 Смагнулі і клікалі Цябе; і атрымалі ваду з самай высокай скалы і заспакаенне ў смазе – з цвёрдага каменя.

5Праз гэта пакараныя былі ворагі іх, праз гэта, калі яны знаходзіліся ў бядзе, атрымалі адплату.

6Замест бо вады з ракі невысыхаючай, бруднай крывёй засмучанай,

7 Вых. 1:15, 16; 7:21; 17:3-6 наадварот загаду дзетазабойчаму, даў Ты ім нечакана шчодрую ваду,

8паказваючы праз смагу, што тады была, як пакараў праціўнікаў.

9Як бо прыйшло на іх выпрабаванне – хоць атрымалі яны настаўленне з міласэрнасцю, – зразумелі, колькі пакут пацярпелі бязбожныя, асуджаныя з гневам.

10Бо Ты адных выпрабаваў, перасцерагаючы, як бацька, а другіх пакараў, асуджаючы, як цар грозны.

11Адсутныя і прысутныя аднолькава цярпелі;

12падвоены бо ахапіў іх смутак і нараканне, калі ўспомнілі мінулыя часы;

13калі бо ўбачылі праз свае пакуты, што з імі добра абыходзяцца, – пазналі Госпада.

14Каго бо калісьці выставілі на пасмешышча перад усімі, абняслаўленага, таму здзівіліся ў канцы падзей, прагнучы не так, як справядлівыя.

15А за неразумныя выдумкі іх злачыннасці, якімі ашуканыя, яны пакланяліся многім гадам і марнай жывёле, наслаў Ты на іх у помсту многа неразумных звяроў,

16каб ведалі, што хто чым грашыць, у тым будзе пакараны.

17Бо не было немагчыма для рукі Тваёй Усемагутнай – якая свет стварыла з бясформеннай матэрыі – наслаць на іх многіх мядзведзяў, або львоў непалахлівых,

18або новыя стварэнні, поўныя гневу, – невядомых драпежных звяроў: ці то дыхаючых агнявым полымем, ці выкідаючых клубы дыму, ці кідаючых з вачэй страшныя іскры,

19якія не толькі раненнем маглі б іх вынішчыць, але і жудасным выглядам іх выгубіць.

20Але і без таго маглі яны папрападаць ад аднаго дыху, справядлівасцю пераследаваныя ды змеценыя духам магутнасці Тваёй. Але Ты ўсё ўладзіў пад меру, і лік, і вагу!

21 Ёў 28:25 Бо магутна дзейнічаць – заўсёды ў Тваёй моцы, ды хто супрацівіцца магутнасці рукі Тваёй?

22Бо ўвесь свет перад Табой, як зерне на вазе і як кропля ранняе расы, якая спала на зямлю.

23Але Ты шкадуеш усё, бо ўсё можаш; і прабачаеш грахі людзям дзеля раскаяння.

24Мілуеш бо ўсё, што ёсць, і нічога не ненавідзіш з таго, што стварыў; бо калі б Ты меў штосьці ў нянавісці, то не стварыў бы.

25Як жа магло б што існаваць, калі б Ты не хацеў? Або як бы яно трывала, чаго б Ты не пазваў?

26Але ашчаджаеш усё, бо гэта Тваё, Госпадзе, Які любіш жыццё!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help