1Песня ўзыходжання.
Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,
2часта нападалі на мяне з маладосці маёй, але не перамаглі мяне.
3На маёй спіне аратаі аралі, праклалі яны доўгія барозны свае.
4Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў.
5Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён.
6Хай стануцца яны падобныя да травы на страсе, якая высахла раней, чым яе вырвуць,
7не напоўніць ёю рукі сваёй касец, ані пазухі той, хто збірае снапы.
8І не скажуць праходзячыя міма: «Дабраславенне Госпада вам! Дабраслаўляем вас у імя Госпада!»
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
