1Кіраўніку хору. Давіда, слугі Госпада.
2 Рым. 3:18 Нашэптвае несправядлівасць бязбожніку ў самым сэрцы яго; няма страху Божага перад вачамі яго.
3Бо ён патурае сам сабе перад сабою, каб не шукаць несправядлівасці сваёй і каб не ненавідзець.
4Словы вуснаў яго — несправядлівасць і хітрасць, перастаў ён разумець, як чыніць дабро.
5 Міх. 2:1 Задумаў ён несправядлівасць у пасцелі сваёй, узыходзіць на любую благую дарогу, да ліхога не адчувае нянавісці.
6 Пс. 57:11 Госпадзе, да неба міласэрнасць Твая і праўда Твая — да аблокаў;
7Справядлівасць Твая, быццам горы Божыя, суды Твае — вялізная бездань: людзей і жывёл Ты збавіш, Госпадзе.
8 Рут 2:12; Пс. 17:8 Як жа незлічона міласэрнасць Твая, Божа! Сыны ж чалавечыя будуць мець надзею пад покрывам крылаў Тваіх;
9нап’юцца яны дастаткам дому Твайго і поіш Ты іх струменем асалоды Тваёй.
10Бо ў Цябе крыніца жыцця, ды ў Тваім святле ўбачым мы святло.
11Пашыр міласэрнасць Тваю на тых, што ведаюць Цябе, і справядлівасць Тваю — на тых, што простыя сэрцам.
12Хай не топча мяне нага пыхлівага і рука грэшніка хай не дакранаецца мяне.
13Вось жа паваліліся тыя, што чыняць несправядлівасць, — выгналі іх, і не змогуць яны падняцца.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
