Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 26 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 31:10 Шчасны чалавек, які мае добрую жонку, бо падвоіцца лік дзён яго.

2Добрая жонка радуе свайго мужа, і ён пражыве ў супакоі гады жыцця свайго.

3Добрая жонка – гэта доля добрая; будзе яна дадзена мужу за добрыя ўчынкі, як тым, што баяцца Бога.

4А ў багатых або бедных сэрца будзе здаволенае; кожны час твар іх будзе вясёлы.

5Трох рэчаў баіцца маё сэрца; і што да чацвёртай – палохаецца маё аблічча:

6даносу ў горадзе і зборышча народу,

7паклёпу лгуна – цяжэйшае за смерць усё гэта;

8боль сэрца і боль: жанчына зайздросціць жанчыне;

9ды бізун языка, што да ўсяго дакранаецца.

10Як ярмо валовае, што рухаецца, так і ліхая жонка; хто бярэ яе – як быццам той, хто хапае скарпіёна.

11Жанчына п’яніца – гэта вялікая знявага, і ганьба, і сорам яе не схаваецца.

12Распуснасць жанчыны пазнаецца па пыхлівасці вачэй і па павеках яе.

13Над дачкой бессаромнай пастаў варту, каб яна, знайшоўшы нагоду, не выкарыстала яе для сябе.

14Сцеражыся ўсякай непачцівасці вачэй яе; не дзівіся, калі цябе занядбае.

15Як засмягшы падарожнік адкрые вусны ля крыніцы, ды будзе піць усякую ваду, што побач, так і яна будзе сядзець каля кожнага слупа, і перад кожнай стралой адкрые калчан, дакуль хапае.

16Прывабнасць жонкі будзе радаваць яе мужа, і ўтлушчыць яго косці – выхаванасць яе.

17Дарам Божым з’яўляецца

18разумная жанчына і маўклівая; нішто не заменіць выхаванае душы.

19Ласка над ласкаю – жанчына святая і сціплая,

20а ўсякае ўзважванне не вартае ўстрыманай душы.

21Як сонца, узыходзячае на самых вышынях Бога, так прыгажосць добрай жанчыны – у прыбранні яе дома.

22Як святло, што свеціць над святым каганцом, так прыгажосць аблічча – ва ўстойлівай постаці;

23залатыя калоны на срэбраных падножжах – прыгожыя ногі на цвёрдых ступнях жанчыны.

24Асновы вечныя на цвёрдай скале і прыказанні Божыя – у сэрцы святой жанчыны.

25Дзве рэчы засмуцілі маё сэрца, і трэцяя – выклікае ўва мне гнеў:

26калі ваяру не хапае сілы, і калі разумным чалавекам пагарджаюць,

27і калі хто ад справядлівасці пераходзіць да граху; Бог падрыхтуе яго пад меч.

28Дзве рэчы паказаліся для мяне цяжкімі і небяспечнымі: купцу цяжка ўсцерагчыся ад нядбайнасці, і гандляр не будзе апраўданы ад грахоў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help