Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Не спрачайся з чалавекам важным, каб часам не трапіць у яго рукі.

2Не спрачайся з чалавекам багатым, каб часам не паклаў ён на цябе свайго цяжару:

3золата бо загубіла многіх і срэбра нават сэрца цароў звяло.

4Не спрачайся з чалавекам лапатлівым і не падкідвай дроў у яго агонь.

5Не сябруй з чалавекам неадукаваным, каб не быць пагарджаным князямі.

6 Мц. 7:3-5; 1Ян. 1:8 Не адцурайся ад чалавека, які адварочваецца ад граху, ані не сварыся на яго; памятай, што мы ўсе заслужылі пакаранне.

7 Святар. 19:32 Не ганьбуй чалавека ў яго старасці, бо і некаторыя з нас дачакаюцца старасці.

8Не цешся са смерці ворага свайго; памятай, што мы ўсе паміраем і не хочам ісці з радасцю.

9Не пагарджай апавяданнем мудрых старцаў і цікаўся іх размовамі;

10ад іх бо навучышся мудрасці ды разуменню навук і таму, як служыць магнатам без скаргі.

11Зважай на аповед старцаў, бо яны навучыліся ад сваіх бацькоў;

12бо ад іх навучышся розуму і ў адпаведны час дасі адказ.

13Не распальвай вуголля грэшнікаў, сварачыся на іх, і сам не згарай у полымі агню іх.

14Не станавіся супраць паклёпніка, каб ён не засеў, быццам засадаю, у вуснах тваіх.

15Не пазычай чалавеку важнейшаму за цябе; бо калі пазычыш, лічы гэта за страчанае.

16 Высл. 6:1, 2 Не заручайся вышэй сваёй магчымасці; бо калі заручыўся, думай, як аддаць.

17Не судзіся з суддзёю, бо ў яго волі асудзіць.

18З нахабнікам не ідзі ў дарогу, каб ты часам не пагоршыў беды свае: бо ён па волі сваёй будзе весці сябе і ты можаш дзеля яго нахабства прапасці.

19 Высл. 15:18 Не спрачайся з гняўлівым ды з ім не ідзі ў пустыню, бо кроў для яго нічога не значыць і там, дзе не будзе дапамогі, – знішчыць цябе.

20Не райся з дурнымі: яны бо не змогуць захаваць сакрэту твайго.

21Перад чужым не адкрывай таямніцы, бо не ведаеш, што ён прыдумае.

22Не перад кожным чалавекам адкрывай сваё сэрца, каб часам не адштурхнуць ад сябе дабра.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help