Першая кніга Самуэля Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І было слова Самуэля да ўсяго Ізраэля. І сталася ў тыя дні, што прыйшлі філістынцы ваяваць; і выйшаў Ізраэль на бой з філістынцамі, і расклаўся лагерам каля Абэн-Эзэра. Філістынцы ж прыйшлі ў Афэк і выстраіліся ў баявым парадку супраць Ізраэля.

2Калі ж пачаўся бой, ізраэльцы сталі адступаць перад філістынцамі; і загінула ў тым баі на палях каля чатырох тысяч ваяроў.

3І вярнуўся народ у лагер, і старэйшыны Ізраэля казалі: «Чаму ўдарыў сёння нас Госпад перад філістынцамі? Давайце прынясём з Сіло каўчэг запавету Госпада, і хай прабывае сярод нас, каб ратаваў Ён нас ад рук ворагаў нашых».

4 Вых. 25:22 Дык паслаў народ у Сіло, і прынеслі адтуль каўчэг запавету Госпада Магуццяў, Які сядзеў на херубінах. Пры каўчэгу запавету Бога былі два сыны Гэлі: Хофні і Пінхас.

5І калі прыбыў каўчэг запавету Госпада ў лагер, загаманіў увесь Ізраэль вялікім гоманам і задрыжала зямля.

6І гук крыку пачулі філістынцы і пыталіся: «Што гэта за гук крыку вялікага ў лагеры гебраяў?» І даведаліся, што каўчэг Госпада прыбыў у лагер.

7І перапалохаліся філістынцы, кажучы: «Прыбыў Бог у лагер!» І загаманілі ад страху, кажучы: «Гора нам! Бо не было такой радасці ні ўчора, ні заўчора.

8Гора нам! Хто нас уратуе ад рукі гэтых узвышніх багоў? Гэта тыя самыя багі, якія ўдарылі Егіпет усякай плягай у пустыні.

9Умацуйцеся і будзьце мужнымі, філістынцы, каб не служылі вы гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужчынамі і ваюйце!»

10І ваявалі філістынцы, і перамаглі Ізраэль, і кожны ўцёк у сваю палатку; і сталася кара гэтая надта вялікая, і ў Ізраэля палегла трыццаць тысяч пяхоты.

11І каўчэг Божы быў узяты, і два сыны Гэлі Хофні і Пінхас, памерлі забітыя.

12Адзін бэньямінец, што ўцёк з бою, дабраўся ў Сіло ў той дзень у раздзёртым адзенні і з абсыпанай пылам галавою.

13Калі ён прыбег, Гэлі сядзеў на крэсле каля брамы, гледзячы на дарогу; бо трывожылася сэрца яго дзеля каўчэга Божага. Чалавек жа той, што прыйшоў, паведаміў гораду, і ўвесь горад загаласіў.

14І пачуў Гэлі гук крыку, і спытаўся: «Што азначае гармідар гэты?» А той чалавек паспяшаўся, і прыйшоў і паведаміў Гэлі.

15А Гэлі меў дзевяноста восем гадоў, і вочы яго аслабелі, і ён не мог бачыць.

16І ён сказаў Гэлі: «Я той, што прыбыў з месца бою, і я той, што вырваўся сёння з баявога строю». Ён яму сказаў: «Што сталася, сын мой?»

17Адказваючы ж, той, хто паведамляў, сказаў: «Ізраэльцы ўцяклі перад філістынцамі, і вялікая пагібель сталася ў народзе; акрамя таго, і абодва сыны твае памерлі, Хофні і Пінхас, і каўчэг Божы ўзяты».

18І калі сказаў пра каўчэг Божы, Гэлі зваліўся з крэсла назад каля брамы і, зламаўшы сабе карак, памёр; бо ён быў чалавек стары і цяжкі; ён судзіў Ізраэль сорак гадоў.

19А яго нявестка, жонка Пінхаса, была цяжарнай і мела хутка радзіць. І, калі даведалася, што каўчэг Божы ўзяты і што яе свёкар і яе муж памерлі, скурчылася і нарадзіла; бо прыйшлі на яе родавыя болі.

20І калі канала, казалі ёй жанчыны, якія стаялі вакол яе: «Не бойся, ты нарадзіла сына». Яна не адказала ім, ані звярнула на іх увагі.

21І назвала хлапчаня Іхабод, кажучы: «Адышла слава ад Ізраэля!» з прычыны ўзяцця каўчэга Божага, і з-за свёкра свайго, і з-за мужа свайго.

22І сказала: «Адышла слава ад Ізраэля, бо ўзяты каўчэг Божы».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help