Кніга Юдыт 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І сыны Ізраэля, што пражывалі ў Юдэі, пачулі пра ўсё, што зрабіў народам Галафэрн, кіраўнік войска Набукаданосара, цара асірыйцаў, і як абрабаваў усе храмы іх і выдаў іх на знішчэнне.

2І надта баяліся яго, за Ерузалім, за святыню Госпада, Бога свайго, надта непакоіліся,

3бо нядаўна вярнуліся з няволі, ды нядаўна ўвесь народ пасяліўся ў Юдэі, і былі асвячоныя пасля спаганення пасудзіны, і ахвярнік, і святыня.

4Ды паслалі ва ўсе канцы Самарыі вестуноў, і ў вёскі, і ў Бэтарон, і ў Абэлмайн, і ў Ерыхон, і ў Хобу, і ў Айсору, і ў даліну Салем.

5І занялі ўсе вяршыні высокіх гор, і акружылі мурамі вёскі, што былі ў іх, і прыгатавалі забеспячэнне на выпадак вайны, бо нядаўна былі пажаты іх палі.

6І вялікі святар Ёакім, які ў тыя дні быў у Ерузаліме, напісаў ліст жыхарам Бэтуліі і Бэтамэстая, што знаходзяцца над спускам насупраць Ездралона перад раўнінай каля Датайна,

7загадваючы ім заняць праходы горныя, бо тут праходзіла дарога ў Юдэю і лёгка было ўтрымаць іх у час нашэсця, бо пераход быў вузкі нават для двух чалавек.

8І зрабілі сыны Ізраэля, як загадаў ім вялікі святар Ёакім, які пражываў у Ерузаліме, ды старэйшыны ўсяго ізраэльскага народа.

9Дый залямантаваў увесь Ізраэль да Бога з вялікаю настойлівасцю, і ўпакорылі душы свае вялікім постам;

10самі яны, і іх жонкі, і іх дзеці, і іх жывёла, і кожны чужынец ды гандляр, і куплены за іх срэбра нявольнік усклалі на клубы свае зрэбніцы.

11 Эстэр 4:3 І ўсе мужчыны Ізраэля, і жанчыны, і дзеці, што пражывалі ў Ерузаліме, упалі перад уваходам у святыню і пасыпалі сабе галовы попелам ды паклалі зрэбніцы свае перад уваходам у святыню Госпадаву.

12І ахвярнік абцягнулі зрэбніцай, і прызывалі Бога Ізраэля адзінадушна і безупынна, каб не аддаў дзяцей іх на рабаванне, і жанчын на здабычу, і гарады спадчыны іх на вынішчэнне, і святыні – на апаганенне і пасмяянне на радасць паганам.

13І выслухаў Госпад прызыванне іх і пабачыў гора іх; ды посціў народ многія дні ва ўсёй Юдэі і Ерузаліме, і ўпалі яны перад уваходам у святыню Усемагутнага Госпада.

14І вялікі святар Ёакім з усімі святарамі, стоячы ў прысутнасці Госпада і служачы Госпаду, падпяразаўшы сцёгны свае зрэбніцамі, складалі ахвяры цэласпалення безупынна, і прырачэнні, і добраахвотныя дары народа.

15І на кідарах іх быў попел, ды прызывалі Госпада з усёй моцай, каб на дабро наведаў увесь дом Ізраэля.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help