Кніга Ёва Раздзел 40 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І адказваючы, Госпад з віхуры сказаў Ёву:

2 Ёў 38:3 «Як мужчына, падпаяшы сцёгны свае. Я буду ў цябе пытацца, а ты тлумач Мне.

3Ці хочаш ты абвергнуць суд Мой і асудзіш Мяне, каб сябе апраўдаць?

4І ці ты маеш плячо, як Бог, і калі ты падобным голасам грыміш, як Ён,

5атачы сябе прыгажосцю і веліччу і адзенься ў славу і прыгажосць.

6Пралі абурэнне гневу Свайго і, паглядзеўшы на кожнага ганарлівага, упакор.

7Глянь на ўсіх пыхліўцаў, і асаром іх, і выгубі бязбожных на іх месцах.

8Схавай іх разам у пыле і твары іх закрый цемраю.

9Тады Я прызнаю, што правая рука твая можа збавіць цябе.

10Вось бегемот, якога Я стварыў разам з табою; і есць ён сена, як вол.

11Сіла яго ў сцёгнах яго, а дужасць яго ў пупку жывата яго.

12Круціць хвастом сваім, як кедрам, жылы сцёгнаў яго моцна сплецены.

13Косці яго — як медныя трубы, і храшчы яго — як пруты жалезныя.

14Ён ёсць пачаткам шляхоў Божых. Той, Хто стварыў яго, можа паднесці да яго меч.

15Горы прыносяць яму ежу, усе звяры дзікія там гуляюць.

16Ён спіць у рошчах лотасу, у сховах трыснягу і ў балоцістых мясцінах.

17Рошчы лотасаў распасціраюць над ім цень, атачаюць яго вербы пры ручаю.

18Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца; ён бяспечны, нават калі вада даходзіць да пашчы.

19Хто можа захапіць яго на вачах яго ці пракалоць яму ноздры калом?

20 Пс. 74:14; 104:26; Іс. 27:1 Ці зможаш ты Левіятана выцягнуць кручком і вяроўкаю ці схопіш яго за язык?

21Ці ўкладзеш ты трысціну ў яго ноздры або ці праколеш сківіцу яго цярнінаю?

22Ці будзе ён дужа прасіць цябе або гаварыць да цябе ласкава?

23Ці заключыць ён з табою запавет і ты возьмеш яго на вечную службу?

24Ці пагуляеш ты з ім, як з птушкаю, або прывяжаш яго для сваіх дачок?

25Ці загледзяцца на яго сябры, ці падзеляць яго купцы?

26Ці праб’еш ты скуру яго стрэламі, а галаву яго — рыбацкай астрогаю?

27Пакладзі на яго сваю руку, і памятай пра бітву: і больш не будзеш.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help