Ліст да Калосцаў Раздзел 3 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Пс. 110:1 Дык калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары ёсць, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;

2 Мц. 6:19 пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное.

3 Клс. 2:20 Бо вы – памерлыя, і жыццё ваша пахавана з Хрыстом у Богу!

4Калі аб’явіцца Хрыстос, жыццё ваша, тады і вы аб’явіцеся з Ім у славе.

5 Мк. 7:21 Дык мярцвіце члены вашыя, што на зямлі: распусту, нячыстасць, чужаложства, ліхія пажаданні і сквапнасць, якая ёсць балванапаклонства,

6праз якія надыходзіць гнеў Божы на дзяцей нявер’я,

7 1Кар. 6:11; Эф. 2:2 сярод якіх і вы калісьці жылі, калі былі між імі.

8Але цяпер адкіньце і вы ўсё: гнеў, мсцівасць, злосць, блюзненні і брыдкія словы з вуснаў вашых.

9 Эф. 4:25 Не хлусіце адзін аднаму вы, што скінулі з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі

10 Род. 1:26; Рым. 12:2; 2Кар. 4:16; Эф. 4:24 і апрануліся ў новага, які несупынна аднаўляецца ў пазнанні па ўзоры Таго, Які яго стварыў,

11 1Кар. 12:13; Гал. 3:27 дзе ўжо няма грэка і юдэя, абразання і неабразання, іншаземца, скіфа, нявольніка і вольнага, але ўсё і ва ўсім Хрыстос.

12 Эф. 4:24; Плп. 2:1; 1Ян. 3:17 Дык апраніцеся як выбраннікі Божыя, святыя і ўлюбёныя, у сэрца спагаднае, ласкавасць, пакорлівасць, сціпласць, доўгацярплівасць,

13церпячы адны адных і прабачаючы адны адным, калі хто да каго мае жаль; як Хрыстос дараваў вам, так і вы.

14 Рым. 13:10; Гал. 5:6; Эф. 5:2; 1Пёт. 4:8 А па-над усё апраніцеся ў любоў, якая ёсць сукупнасць дасканаласці.

15І супакой Бога, да якога вы і пакліканы ў адным целе, хай пануе ў сэрцах вашых. І будзьце ўдзячныя.

16 1Кар. 14:26 Хай шчодра прабывае ў вас слова Хрыста, каб з усёю мудрасцю адны адных навучалі і настаўлялі ды каб з удзячнасцю Госпаду ў сэрцах вашых спявалі вы псальмы, гімны і песні духоўныя.

17І ўсё, што робіце словам ці дзеяннем, усё ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу і Айцу.

18 Эф. 5:22; 1Пёт. 3:1 Жонкі, будзьце паслухмянымі сваім мужам, як належыць у Госпадзе.

19 Эф. 4:31; 1Пёт. 3:7 Мужы, любіце жонак і не будзьце для іх прыкрымі.

20 Эф. 6:1 Дзеці, слухайце бацькоў ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.

21 Эф. 6:4 Бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, каб яны не слабелі духам.

22 Эф. 6:5; 1Цім. 6:1; Ціт. 2:9; 1Пёт. 2:18 Нявольнікі, слухайцеся ва ўсім гаспадароў цялесных, не на вачах служачы, як дагаджаючы людзям, але ў прастаце сэрца, баючыся Бога.

23 Эф. 6:6 Усё, што ні робіце, ад душы рабіце, як Богу, а не людзям,

24 1Кар. 3:14; Эф. 6:8 ведаючы, што ў Госпада атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.

25 Паўт. Зак. 10:17 Хто чыніць несправядлівасць, атрымае тое, што зрабіў нягодна, бо няма зважання на асобы.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help