1Чалавек, які з цвёрдай шыяй пагарджае абвінавачваннямі, — раптам будзе знішчаны, і без вылячэння.
2 Высл. 28:12 З памнажэння справядлівых узвесяліцца народ; а ў валадаранне бязбожніка народ будзе стагнаць.
3Чалавек, які любіць мудрасць, радуе бацьку свайго; а хто корміць распуснікаў — згубіць маёмасць.
4Цар у справядлівасці ўзвышае дзяржаву; чалавек, што прымае падарункі, разбурыць яе.
5Хто ліслівіць падманна блізкаму, ставіць сіло на ногі яго.
6У граху несправядлівы чалавек захопліваецца пасткай, а справядлівы ўзрадуецца і ўзвесяліцца.
7 Ёў 29:16 Справядлівы ведае справу бедных, а бязбожнік не мае ведаў.
8Людзі небяспечныя горад раз’ядноўваюць, а мудрыя — утаймоўваюць абурэнне.
9Мудры чалавек, калі паспрачаецца ў судзе з бязглуздым, — хай гневаецца ён, хай смяецца, — не знойдзе супакою.
10Крыважэрныя ненавідзяць чыстасардэчнага; а справядлівыя рупяцца пра жыццё яго.
11Бязглузды выяўляе ўвесь свой гнеў, а мудры ўціхамірвае яго.
12Кіраўнік, калі ахвотна слухае словы маны, мае ўсіх слуг — бязбожнікаў.
13 Высл. 22:2 Бедны сустракаецца з прыгнятальнікам, але Госпад дае святло для вачэй абаіх.
14Цар, што па праўдзе судзіць бедных, — пасад яго будзе ўмацаваны назаўсёды.
15Дубец і выкрыванне даюць мудрасць; а юнак, які пакідаецца на сваю волю, асаромлівае маці сваю.
16У мностве бязбожнікаў будуць множыцца злачынствы, і справядлівыя ўбачаць іх пагібель.
17 Высл. 23:13 Навучай свайго сына: ён і супакоіць цябе, і дасць асалоду душы тваёй.
18Калі не хапае зроку, народ будзе раз’яднаны; шчасны, хто беражэ законнасць.
19Словамі не можа быць навучаны слуга, бо разумее і пагарджае адказам.
20 Экл. 5:1; Як. 1:19 Бачыў ты чалавека спрытнага ў размове? Неразумны будзе мець надзею больш за яго.
21Хто гадуе з дзяцінства слугу свайго ў раскошы, той потым зведае яго жаданне стаць і сынам.
22Гняўлівы чалавек узбуджае сваркі, а той, хто ахвочы на гнеў, будзе болей схільны да граху.
23 Мц. 23:12; Лк. 18:14 Пыхлівасць чалавека панізіць яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.
24Хто дзеліцца са злодзеем — ненавідзіць душу сваю; чуе ён праклён, але і не выказвае гэтага.
25Страх перад чалавекам ставіць пастку, а хто ўскладае надзею на Госпада — будзе падтрыманы.
26Многія шукаюць прыхільнасці кіраўніка, а суд для кожнага паходзіць ад Госпада.
27Справядлівыя грэбуюць бязбожным чалавекам; а бязбожнікі грэбуюць тымі, хто на вернай дарозе.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
