Кніга Псальмаў Псальм 45 (44) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. На мелодыю “Лілія”. Сыноў Корэ. Маскіль, вясельная. Песня кахання.

2Вымавіла сэрца маё добрае слова, распавядаю я пра творы мае цару; язык мой — пяро пісара, які спрытна піша.

3Прыгажэйшы ты выглядам між сыноў людскіх, разлілася ласка на тваіх вуснах, таму дабраславіў цябе Бог павечна.

4Прыперажы меч твой да паясніцы тваёй, о наймагутнейшы, — гонар твой і красу!

5У красе тваёй выйдзі наперад, узыдзі на калясніцу дзеля праўды, літасцівасці і справядлівасці, і хай кіруе табою мужная твая правіца,

6народы падаюць перад табою. Стрэлы твае вострыя — у сэрцы ворагаў цара.

7 Геб. 1:8, 9 Пасад Твой, Божа, на векі вечныя, і жазло справядлівасці — жазло валадарства Твайго.

8Узлюбіў Ты справядлівасць і ўзненавідзеў беззаконне, таму намасціў цябе, Божа, Бог твой алеем радасці больш за супольнікаў тваіх.

9Міра, алой і касія — на ўсёй адзежы тваёй, з дамоў слановай косці лютні весяляць цябе.

10Царскія дочкі — сярод скарбаў тваіх; стаіць царыца праваруч цябе, прыбраная ў золата з Афіра.

11Слухай, дачка, глянь і нахілі вуха тваё, і забудзься пра народ твой і пра дом бацькоў тваіх,

12цар прагне прыгажосці тваёй. Паколькі ён — валадар твой, пакланіся яму.

13Дачка Тыру — з падарункамі, багацеі з народа шукаюць у цябе ласкавасці.

14Надзвычайна славутая дачка цара — унутры, агорнутая залатымі тканінамі.

15У шматколернай вопратцы прыводзяць яе да цара; дзевы, яе сяброўкі, следам за ёй ідуць да цябе.

16Ідуць яны ў весялосці і радасці, прыводзяць іх у дом цара.

17Месца тваіх бацькоў зоймуць твае сыны, установіш ты іх князямі над усёй зямлёй.

18Я зраблю памятным імя Тваё з роду ў род, і дзеля таго вызнаваць Цябе будуць народы вечна і на векі вечныя.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help