1 1Пар. 16:34; 2Пар. 5:13; 7:3; Эздр. 3:11; Пс. 100:5; 106:1; 118:1; 136:1; Ярэм. 33:11 Алілуя. Вызнавайце Госпада, бо Ён добры, бо на векі міласэрнасць Яго.
2Хай скажуць тыя, якія былі адкуплены Госпадам, якіх Ён адкупіў з рукі праціўніка.
3і сабраў іх з краін, з усходу і з захаду, з поўначы і ад мора.
4 Пс. 21:5 Яны блудзілі па пустыні, па бязлюддзі, не знаходзілі дарогі да горада абжытага.
5Адчувалі голад і смагу, душа іх змарнела ў іх.
6І пачалі яны ўсклікаць да Госпада, калі прыцяснялі іх, і Ён вызваліў іх з няшчасцяў іх.
7І вывеў іх простай дарогай, каб дайшлі да горада абжытага.
8Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых,
9бо насыціў Ён душу таго, хто адчуваў смагу, і напоўніў дабротамі душу, што моцна прагне.
10Сядзелі яны ў цемры і ў цені смерці, звязаныя галечай і жалезам,
11бо паднялі яны бунт супраць слоў Бога і пагардзілі парадай Найвышэйшага.
12І ўпакорыў Ён сэрца іх пакутамі, саслабелі яны і не было нікога, хто ўспамог бы.
13І пачалі яны ўсклікаць да Бога, калі прыцяснялі іх, і Ён вызваліў іх з няшчасцяў іх.
14І вывеў іх з цемры і з ценю смерці ды паламаў іх путы.
15Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых,
16 Іс. 45:2 бо разбіў Ён бронзавыя брамы і выламаў жалезныя запоры.
17Сталіся яны бязглуздымі на шляху несправядлівасці сваёй і за беззаконнасці свае былі прыніжаны;
18ад любой ежы адмовілася душа іх і наблізіліся яны да самых брамаў смерці.
19І пачалі яны ўсклікаць да Бога, калі прыцяснялі іх, і Ён вызваліў іх з няшчасцяў іх.
20Паслаў Сваё слова і аздаравіў іх і вырваў іх з пагібелі іх.
21Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых,
22хай складаюць ахвяру падзякі і хай абвяшчаюць справы Яго з радасцю.
23Тыя, што на караблях пусціліся ў мора, тыя, што займаюцца працай на вялікіх водах,
24самі бачылі справы Госпада і цуды Яго ў глыбінях.
25Сказаў Ён і ўзняў віхуру навальніцы, і пачалі ўздымацца хвалі Яго.
26Уздымаліся аж пад неба і ападалі зноў на ніз, душа іх млела ў ліхой прыгодзе.
27Устрывожыліся яны і захісталіся, як п’яны, і паглынута была ўся іх мудрасць.
28І пачалі яны ўсклікаць да Бога, калі прыцяснялі іх, і Ён вывеў іх з няшчасцяў іх.
29І асадзіў Ён навальніцу Яго ў лёгкі ветрык, і суцішыліся хвалі Яго.
30І ўзвесяліліся, што яны сціхлі, і вывеў Ён іх у гавань іх жадання.
31Хай вызнаюць Госпада за Яго міласэрнасць і за Яго цуды для сыноў чалавечых.
32І хай узносяць Яго на сходзе народа ды на пасяджэнні старшынаў хай хваляць Яго.
33Рэкі змяніў Ён у пустыню, а аазісы — у пустую зямлю,
34урадлівую зямлю — у салёны стэп дзеля ліхасці жыхароў яе.
35 Іс. 41:18 Змяніў Ён пустыню ў вадаёмы, а зямлю сухую — у аазіс.
36І сабраў там прагнучых, і заснавалі яны горад абжыты.
37Засеялі палі і насадзілі вінаграднікі, і здабылі яны плады для пажытку свайго.
38І дабраславіў Ён іх, і памножыліся яны надзвычайна, і жывёлы іх не паменшыў.
39І засталося іх мала, і змарнелі яны ад прыгнёту ліхіх і ад пакуты.
40Праліў Ён пагарду на князёў і прымусіў іх блудзіць па пустыні бездарожнай.
41І падняў беднага з убогасці, і разрасціў сем’і, як стада.
42Убачаць справядлівыя і ўзвесяляцца, і ўсякая несправядлівасць зацісне вусны.
43Хто ж мудры і будзе трымацца гэтага, зразумее міласэрнасць Божую.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
