Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 18 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Агулам усё стварыў Той, Хто жыве вечна. Адзіны Бог будзе апраўданы і застанецца непераможным Валадаром навек.

2Хто зможа распавесці дзеянні Яго?

3Ды хто прасочыць вялікія справы Яго?

4А хто зможа высказаць магутнасць велічы Яго? Або хто патрапіць расказаць пра Яго міласэрнасць?

5Нельга ані што зменшыць, ані дадаць, ды нельга прасачыць вялікія справы Божыя;

6калі чалавек думае, што скончыў, тады ён толькі пачынае, і калі спыняе, не ведае, што далей рабіць.

7 Пс. 8:5 Што гэта чалавек, чаго яму не хапае, ды якая з яго карысць? І якое дабро яго або якое зло яго?

8Лік дзён чалавечых добра, як сто гадоў, як капля вады марской, яны падлічаны, і як крупінка пяску, такія кароткія гады яго ў вечнасці.

9Дзеля таго Бог цярплівы да людзей і вылівае на іх Сваю міласэрнасць.

10Ён бачыць сапсаванасць сэрца іх, што ліхое яно; ды ведае пераваротнасць іх, што благая яна.

11Таму напоўніў іх Сваёю ласкаю і паказаў ім дарогу справядлівасці.

12Міласэрнасць чалавека – адносна свайго блізкага, а міласэрнасць Божая – над усім жывым.

13Ён асуджае, вучыць і гадуе, як пастыр, які накіроўвае свой статак.

14Шкадуе тых, хто прымае павучэнне літасці і якія шчыра спаўняюць законы Яго.

15Сыне, калі што добрае, – не сквапся, і пры кожным падарунку не засмучай ліхім словам.

16Ці ж спякоту не ахалоджвае раса? Так і добрае слова лепш, чым падарунак.

17Ці ж вось не лепшае слова за падарунак? Але адно і другое – у ветлівага чалавека.

18Неразумны будзе неміласэрна дакараць, і падарунак пераваротнага высушвае вочы.

19Перад судом – прыгатуй сабе абаронцу і, перш чым пачнеш гаварыць, падумай.

20Перад хваробай – ужыві лякарства, і перад судом спытай самога сябе, і ў час наведвання знойдзеш ласку.

21Перш чым пачуеш хваробу, упакарыся, і калі ў падзеш у г рэх – дай доказ навяртання.

22 Паўт. Зак. 23:21-23; Экл. 5:3 Не дазваляй, каб табе што перашкодзіла скласці абяцанае ў адпаведны час, ды не марудзь аж да смерці, каб быць апраўданым, бо адплата Бога будзе трываць вечна.

23Перад абяцаннем – падрыхтуй сваю душу, ды не будзь, як той чалавек, які спакушае Госпада.

24Памятай пра гнеў у дзень смерці, і пра адплату ў свой час, адварочвае аблічча.

25Памятай пра голад у час дастатку, і пра патрэбу беднасці ў дзень багацця.

26Ад раніцы аж да вечара час змяняецца, і ўсё хутка прабягае на вачах Бога.

27Чалавек мудры ва ўсім будзе асцярожны, і ў днях злачынстваў усцеражэцца ад ліха.

28Кожны разумны пазнае мудрасць і таму, хто знайшоў яе, дасць вызнанне.

29Разумныя ў словах і самі мудра вялі сябе, і разумелі праўду і справядлівасць, ды вылілі, як дождж, прыказкі і прысуды.

30Аб стрыманасці душы: Не ідзі за пажаднасцямі сваімі, ды ўстрымайся ад хаценняў сваіх;

31калі дасі волю душы тваёй на пажадлівасць, выставіць яна цябе на пацеху тваім ворагам.

32Не шукай упадабання ў частым баляванні, бо падвойная доля – убогасць яго.

33 Высл. 23:20, 21 Не будзь гулякам і п’яніцам, калі не маеш нічога ў капшуку: бо будзеш злоснікам свайму жыццю.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help