Кніга Псальмаў Псальм 20 (19) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Псальм Давідаў.

2Хай выслухае цябе Госпад у дзень роспачы, хай абароніць цябе імя Бога Якубава.

3Хай пашле табе ўспамогу ад святыні і з Сіёна хай зберажэ цябе.

4Хай прыгадае кожную тваю ахвяру, і цэласпаленне тваё хай успрыме шчодрым.

5Хай аддасць табе паводле сэрца твайго і кожную задуму тваю выканае.

6Будзем цешыцца з выратавання Твайго і ў імя Бога нашага ўздымем харугвы; хай выканае Госпад усе твае просьбы.

7Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.

8Адныя — на калясніцах, іншыя — на конях, а мы імя Госпада нашага сталі клікаць.

9Тыя сагнуліся і ўпалі, а мы выпрасталіся і былі ўзнятыя.

10Госпадзе, уратуй цара і выслухай нас у дзень, калі будзем клікаць Цябе!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help