Кніга Нэгэміі Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1А калі адбудаваны быў мур, і калі паставіў я дзверы, і паставіў прыдзверных, спевакоў і левітаў,

2над Ерузалімам паставіў я брата свайго Ханані, і кіраўніком у крэпасці Хананію, — бо здаваўся ён, як быццам, чалавекам праўдзівым і больш за іншых баяўся Бога, —

3і сказаў я ім: «Не адчыняйце брамы Ерузаліма, пакуль не прыпячэ сонца, і, яшчэ пакуль спякотна, замкніце браму і так трымайце; і пастаўце вартаўнікоў з жыхароў Ерузаліма: кожнага па сваёй чарзе, і кожнага насупраць дома яго».

4Але горад быў вельмі абшырны і вялікі, і народа ў ім было мала, і не было адбудаваных дамоў.

5А Бог мой даў у сэрца маё, і сабраў я князёў, і кіраўнікоў, і народ з мэтаю перапісаць іх; і знайшоў я кнігу перапісу тых, хто прыйшоў спачатку, і ў ёй было напісана:

6 Эздр. 2:1-70 «Гэта сыны краіны, якія вярнуліся з няволі перасялення, каго вывеў Набукаданосар, цар Бабілона, і вярнуліся яны ў Ерузалім і ў Юдэю, кожны ў свой горад.

7Прыйшлі яны з Зарабабэлем, Ешуа, Нэгэміем, Азарыем, Рааміем, Нагамані, Мардахэем, Бэльсанам, Мэспарам, Бэгваем, Навумам, Баанам. Лік мужоў народа ізраэльскага:

8сыноў Пароса — дзве тысячы сто семдзесят два;

9сыноў Сафаціі — трыста семдзесят два;

10сыноў Арэ — шэсцьсот пяцьдзесят два;

11сыноў Пагатмааба, гэта сыны Ешуа і Ёаба — дзве тысячы восемсот васемнаццаць;

12сыноў Элама — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;

13сыноў Зэтуа — восемсот сорак пяць;

14сыноў Захая — семсот шэсцьдзесят;

15сыноў Бэнуі — шэсцьсот сорак восем;

16сыноў Бэбая — шэсцьсот дваццаць восем;

17сыноў Азгада — дзве тысячы трыста дваццаць два;

18сыноў Аданікама — шэсцьсот шэсцьдзесят сем;

19сыноў Бэгвая — дзве тысячы шэсцьсот сем;

20сыноў Адзіна — шэсцьсот пяцьдзесят пяць;

21сыноў Атэра, што былі з сыноў Эзэкіі — дзевяноста восем;

22сыноў Гасума — трыста дваццаць восем;

23сыноў Бэсая — трыста дваццаць чатыры;

24сыноў Гарэфа — сто дванаццаць;

25сыноў Габаона — дзевяноста пяць;

26сыноў Бэтлехэма і Нэтофы — сто восемдзесят восем;

27мужчын з Анатота — сто дваццаць восем;

28мужчын з Бэтазмавэта — сорак два;

29мужчын з Карыят-Ярыма, Кафіры і Бэрота —семсот сорак тры;

30мужчын з Рамы і Габы — шэсцьсот дваццаць адзін;

31мужчын з Міхмаса — сто дваццаць два;

32мужчын з Бэтэля і Гая — сто дваццаць тры;

33мужчын з Нэбы другога — пяцьдзесят два;

34мужчын з Элама другога — тысяча дзвесце пяцьдзесят чатыры;

35сыноў з Гарыма — трыста дваццаць;

36сыноў з Ерыхона — трыста сорак пяць;

37сыноў з Лода, Хадыда і Она — семсот дваццаць адзін;

38сыноў з Сэны — тры тысячы дзевяцьсот трыццаць.

39Святароў: сыноў Ядаі з дому Ешуа — дзевяцьсот семдзесят тры;

40сыноў Эмэра — тысяча пяцьдзесят два;

41сыноў Пасура — тысяча дзвесце сорак сем;

42сыноў Гарыма — тысяча семнаццаць.

43Левітаў: сыноў Ешуа, гэта значыць, сыноў з дома Кадмігэля, Бэнуі і Адовіі — семдзесят чатыры.

44Спевакоў: сыноў Асафа — сто сорак восем.

45Прыдзверных: сыноў Сэлума, сыноў Атэра, сыноў Тэльмона, сыноў Акуба, сыноў Гатыты, сыноў Сабая — сто трыццаць восем.

46Нявольнікаў: сыноў Сігі, сыноў Гасуфы, сыноў Табаота,

47сыноў Кера, сыноў Сіа, сыноў Падона,

48сыны Лебаны, сыны Хагаба, сыны Сэмлі,

49сыны Ханана, сыны Гідэля, сыны Гахара,

50сыны Рааі, сыны Разіна, сыны Нэкоды,

51сыны Газама, сыны Озы, сыны Пасэа,

52сыны Бэсы, сыны маанітаў, сыны нэфусаў,

53сыны Бакбука, сыны Гакуфы, сыны Харгура,

54сыны Баслута, сыны Магіды, сыны Гарсы,

55сыны Бэркаса, сыны Сісары, сыны Тэмы,

56сыны Насіі, сыны Гатыфы.

57Сыноў нявольнікаў Саламона: сыны Сатая, сыны Сафэрэта, сыны Пэруды,

58сыны Яалы, сыны Даркона, сыны Гідэля,

59сыны Сафаціі, сыны Гатыла, сыны Пахэрэта Гасэбаіма, сыны Амона.

60Усіх нявольнікаў і сыноў нявольнікаў Саламона — трыста дзевяноста два».

61А вось тыя, што выйшлі з Тэльмэлы, Тэльгарсы, Хэруба, Адона і Эмэра і не змаглі давесці, што род бацькоў іх і паходжанне іх выводзіцца з Ізарэля:

62сыны Далаі, сыны Тобіі, сыны Нэкоды — шэсцьсот сорак два;

63і са святароў: сыны Гобіі, сыны Акоса, сыны Барзэлая, які ўзяў жонку з дачок Бэрзэлая з Галаада і быў названы іх імем.

64Яны шукалі спісы свайго радаслоўя і не знайшлі; і яны былі выключаны са святарства,

65 Вых. 28:30; Паўт. Зак. 33:8 і намеснік забараніў ім есці з пасвячонага святыні, пакуль не з’явіцца святар для ўрыму і туміму.

66Уся супольнасць разам налічвала сорак дзве тысячы трыста шэсцьдзесят асоб,

67апроч нявольнікаў і нявольніц іх, якіх было сем тысяч трыста трыццаць сем; ды яшчэ спевакоў і спявачак — дзвесце сорак пяць.

68Коней мелі яны семсот трыццаць шэсць, мулаў — дзвесце сорак пяць;

69вярблюдаў — чатырыста трыццаць пяць, аслоў — шэсць тысяч семсот дваццаць.

70Некаторыя ж кіраўнікі родаў далі на правядзенне работы: намеснік даў у скарбоўню тысячу драхмаў золата, пяцьдзесят чараў, пяцьсот трыццаць святарскіх шатаў.

71А некаторыя кіраўнікі родаў далі ў скарбоўню на правядзенне работы дваццаць тысяч драхмаў золата і дзве тысячы дзвесце мінаў срэбра.

72І астатні народ даў дваццаць тысяч драхмаў золата, ды дзве тысячы мінаў срэбра і шэсцьдзесят сем святарскіх шатаў.

73А пасяліліся там святары і левіты; прыдзверныя ж, і спевакі, і іншыя людзі, і нявольнікі ды ўсе ізраэльцы жылі ў сваіх гарадах; і надышоў сёмы месяц; а сыны Ізраэля жылі ў сваіх гарадах.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help