Другая кніга Самуэля Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 1Пар. 17:1-15 Сталася ж, калі цар абжыўся ў доме сваім і Госпад даў яму супакой ад усіх ворагаў яго навокал,

2сказаў цар прароку Натану: «Ці не бачыш, што я жыву ў кедравым палацы, а каўчэг Божы знаходзіцца ў сярэдзіне палаткі?»

3І Натан сказаў цару: «Ідзі, зрабі ўсё, што маеш у сэрцы сваім, бо Госпад з табою».

4І сталася, што ў тую самую ноч Госпад прамовіў да Натана гэтыя словы, кажучы:

5«Ідзі і скажы паслугачу Майму Давіду: вось што кажа Госпад: “Ці ты збудуеш Мне дом на пражыванне?

6Бо ніколі не жыў Я ў доме з дня, у які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі Егіпецкай, аж да гэтага дня, але прабываў Я ў свяцілішчы або ў палатцы.

7Ці ў час вандроўкі па тых мясцінах, якія прайшоў Я з усімі сынамі Ізраэля, казаў Я, кажучы хоць аднаму з суддзяў Ізраэля, якому даручыў Я пасвіць народ Мой, Ізраэль, кажучы: “Чаму не пабудавалі вы Мне кедравага дома?”

8 Пс. 78:70, 71 І цяпер вось што скажаш слузе Майму Давіду: “Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Я ўзяў цябе з пашаў, калі ты пасвіў статкі, каб быў ты кіраўніком народа Майго, Ізраэля,

9і Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я забіваў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім; і ўславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх, што жывуць на зямлі.

10І Я вызначу месца народу Майму, Ізраэлю, і пасаджу яго, і будзе ён жыць там, і не будзе ён болей трывожыцца; і Я не аддам яго на здзек людзям нягодным, як раней

11і ад дня, калі Я паставіў суддзяў для народа Майго ізраэльскага, Я дам табе супакой ад усіх ворагаў тваіх. І Госпад табе аб’яўляе, што Госпад пабудуе табе дом.

12 Пс. 132:11 Пс. 89:4, 5; 132:11; Ян. 7:42; Дзеі 2:30 І калі споўняцца дні твае і ты супакоішся з бацькамі тваімі, Я ўзбуджу семя тваё па табе, што выйдзе з нутра твайго; і ўмацую царства яго.

13Ён пабудуе дом імю Майму, і Я ўмацую пасад валадарства яго навек.

14 Пс. 89:27, 28; 2Кар. 6:18; Геб. 1:5 Я буду яму бацькам, і ён будзе Мне сынам; калі ён зробіць што-небудзь злачыннае, Я буду караць яго дубцом людзей і карамі сыноў чалавечых.

15А міласэрнасці Сваёй не спыню да яго, як спыніў адносна Саўла, якога Я адкінуў перад абліччам тваім;

16 Пс. 89:37, 38 і трывалым будзе дом твой, і царства тваё будзе перад абліччам маім вечна, і пасад твой будзе моцным заўсёды”».

17Згодна з усімі гэтымі словамі і паводле ўсяго гэтага бачання прамаўляў Натан да Давіда.

18 1Пар. 17:16-27 А цар Давід пайшоў і сеў перад абліччам Госпада, і сказаў: «Хто я ёсць, Госпадзе Божа, і што ёсць мой дом, што Ты прывёў мяне аж сюды?

19Але і гэта здалося малым у вачах Тваіх, Госпадзе, Божа; і Ты казаў таксама пра род паслугача Твайго на будучыню, і гэта — закон чалавечы, Госпадзе Божа!

20Дык што яшчэ можа дадаць Давід, каб сказаць Табе? Ты ведаеш паслугача Свайго, Госпадзе Божа.

21Дзеля слова Твайго і паводле сэрца Твайго выканаў Ты гэтыя вялікія рэчы, так што Ты зрабіў іх зразумелымі паслугачу Свайму.

22 Іс. 45:21 Таму магутны Ты, Госпадзе Божа, бо нікога няма падобнага да Цябе; і няма Бога, апрача Цябе, паводле ўсяго таго, што чулі мы вушамі нашымі.

23 Паўт. Зак. 4:34 Ці ёсць хоць яшчэ адзін народ на зямлі, як народ Твой, Ізраэль, дзеля якога Бог прыйшоў, каб адкупіць яго Сабе за народ і праславіць імя Сваё, і выканаць для яго вялікія і страшныя рэчы так, каб выгнаць перад абліччам народа Твайго, які Ты адкупіў Сабе з Егіпта, народы і багоў іх?

24Ты ўмацаваў Сабе народ Твой, Ізраэль, як народ вечны; і Ты, Госпадзе, стаў яму Богам.

25Дык цяпер, Госпадзе Божа, умацуй на векі слова, што сказаў Ты адносна паслугача Свайго і роду яго, і выканай тое, што прадказаў!

26І хай услаўлена будзе навек імя Тваё, і хай кажуць: “Госпад Магуццяў ёсць Бог над Ізраэлем”. І дом паслугача Твайго, Давіда, будзе моцна стаяць перад Табою,

27і Ты, Госпадзе Магуццяў, Божа Ізраэля, аб’явіў паслугачу Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”. Таму раб Твой знайшоў у сабе мужнасць, каб прасіць Цябе ў гэтай малітве.

28А цяпер, Госпадзе Божа, Ты — Бог, і Твае словы будуць праўдзівыя, і, такім чынам, калі Ты абяцаў паслугачу Твайму гэтае дабро,

29значыць, будзь ласкавы і дабраславі дом паслугача Твайго, каб быў ён вечна перад Табою, бо Ты, Госпадзе Божа, абяцаў, і хай дабраславеннем Тваім будзе дабраславёны дом паслугача Твайго навечна».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help