Кніга Паўторанага Закону Раздзел 27 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Загадаў вось Майсей разам са старэйшынамі Ізраэля народу, кажучы: «Захавайце ўсякі загад, які я вам сёння загадваю.

2 Еш. 8:30-32 Калі пяройдзеш праз Ярдан у зямлю, якую табе дасць Госпад, Бог твой, пастаў велізарныя камяні і абмаж іх вапнай,

3 Вых. 3:8 каб мог напісаць на іх усе словы гэтага закону, калі пяройдзеш Ярдан, каб увайсці ў зямлю, якую дасць табе Госпад, Бог твой, у зямлю, што ацякае малаком і мёдам, як сказаў табе Госпад, Бог бацькоў тваіх.

4Дык калі пяройдзеце Ярдан, пастаўце гэтыя камяні, як я вам сёння загадваю, на гары Гэбал, і абмажце іх вапнай.

5 Вых. 20:25 І пабудуй там ахвярнік Госпаду, Богу твайму, з камянёў, якіх не кранула жалеза,

6з камянёў нячэсаных, і складзі на ім ахвяру цэласпалення Госпаду, Богу твайму.

7І складзі ахвяры прымірэння, і еж там і весяліся перад абліччам Госпада, Бога твайго;

8ды напішы на камянях усе словы закону гэтага выразна і ясна».

9 Паўт. Зак. 26:17, 18 Потым Майсей і святары левіты народа прамовілі да ўсяго Ізраэля: «Слухай уважліва, Ізраэль: у дзень сённяшні стаўся ты народам Госпада, Бога твайго.

10Слухай голас Яго і спаўняй прыказанні і загады Яго, якія я загадваю табе».

11У той дзень загадаў Майсей народу, кажучы:

12 Паўт. Зак. 11:29; Еш. 8:33-35 «Калі пяройдзеце Ярдан, стануць на гары Гарызім, каб дабраславіць народ, вось гэтыя: Сімяон, Леві, Юда, Ісахар, Язэп і Бэньямін.

13На гары ж Гэбал, згодна абраду, для праклёну будуць стаяць вось гэтыя: Рубэн, Гад, і Асэр, і Забулон, Дан і Нэфталі.

14І пачнуць абвяшчаць левіты і загамоняць гучным голасам да ўсіх мужоў Ізраэля:

15 Вых. 20:4; 34:17; Святар. 19:4; 26:1; Паўт. Зак. 4:15-18; Мудр. 14:8 “Пракляты чалавек, які робіць статую або літога ідала, брыдоту перад Госпадам, твор рук рамесніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І ўвесь народ скажа: “Амін”.

16 Вых. 20:12; Паўт. Зак. 5:16 “Пракляты той, хто пагарджае бацькам сваім і маці”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

17 Паўт. Зак. 19:14 “Пракляты той, хто перасоўвае межы блізкага свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

18 Святар. 19:14 “Пракляты той, хто несправядліва судзіць чужынца, сірату і ўдаву”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

19 Вых. 22:21; 23:9; Святар. 19:33, 34; Паўт. Зак. 24:17, 18 “Пракляты той, хто падманвае сляпога ў дарозе”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

20 Святар. 18:8; 20:11; Паўт. Зак. 22:30 “Пракляты той, хто спіць з жонкай бацькі свайго, бо ён адкрывае крысо плашча яго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

21 Вых. 22:19; Святар. 18:23; 20:25 “Пракляты той, хто спіць з любой жывёлай”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

22 Святар. 18:9; 20:17 “Пракляты той, хто спіць з сястрой сваёй, з дочкай бацькі свайго або маці сваёй”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

23 Святар. 18:17; 20:14 “Пракляты той, хто спіць з цешчай сваёй”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

24“Пракляты той, хто тайна заб’е блізкага свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

25“Пракляты той, хто бярэ хабар, каб праліць кроў нявінную”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

26 Ярэм. 11:3; Гал. 3:10 “Пракляты той, хто не трымаецца слоў гэтага закону і не спаўняе іх у справе”. І ўвесь народ скажа: “Амін”.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help