Кніга Захарыі Раздзел 4 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Зах. 1:9 Ды вярнуўся той анёл, які гаварыў да мяне, і абудзіў мяне, як чалавека, які абуджаецца ад сну свайго.

2І ён спытаўся ў мяне: «Што ты бачыш?» І я сказаў: «Я ўбачыў — і вось, падсвечнік, увесь з золата, і на канцы яго пляшачка і сем лампад на ёй, і па сем маслёнак у лампад, якія былі на канцы яе.

3 Адкр. 11:4 І дзве алівы на ёй: адна з правага боку пляшкі і другая з левага яе боку».

4І запытаў я анёла, які гаварыў да мяне, прамаўляючы: «Што ўсё гэта значыць, гаспадару мой?»

5І анёл, які гаварыў да мяне, адказаў мне і сказаў: «Няўжо ты не ведаеш, што гэта значыць?» І я сказаў: «Не, гаспадару мой».

6 Эздр. 5:2 І ён адказаў і сказаў мне, гаворачы: «Гэта слова Госпада Зарабабэлю, якое кажа: “Не войскам і не сілаю, але Духам Маім”, — кажа Госпад Магуццяў. —

7Хто ты, гара вялікая, перад Зарабабэлем? Будзеш раўнінай. І выкаціць ён знатны камень пры радасных воклічах: “Які прыгожы!”»

8І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:

9«Рукі Зарабабэля заснавалі дом гэты, і рукі яго скончаць яго, ды ведайце, што Госпад Магуццяў паслаў Мяне да вас.

10 Адкр. 5:6 Бо хто адцураўся ад дня сціплых пачаткаў? І з радасцю будуць глядзець на грунтвагу ў руцэ Зарабабэля. Сем гэтых лямпаў — гэта вочы Госпада, якія прыглядаюцца да ўсёй зямлі».

11 Адкр. 11:3, 4 Адкр. 11:4 І адказаў я, і запытаўся ў яго: «Што значаць дзве алівы тыя па правы бок ад падсвечніка і яго бок левы?»

12І ў другі раз спытаўся і сказаў яму: «Якое маюць значэнне дзве галінкі алівавыя, з якіх па дзвюх залатых трубках цячэ золата?»

13І ён кажа мне, гаворачы: «Ці ж не разумееш, што гэта?» І я сказаў: «Не разумею, гаспадару мой».

14І ён сказаў: «Гэта два намашчэнцы, якія служаць Валадару ўсёй зямлі».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help