Першая кніга Хронікаў Раздзел 24 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Ліч. 3:2-4 Што да сыноў Аарона — такі іх падзел. Сыны Аарона: Надаб, і Абігу, і Элеязэр, і Ітамар.

2 Святар. 10:1, 2 А Надаб і Абігу памерлі перад сваім бацькам ды не мелі сыноў; святарства спаўнялі Элеязэр і Ітамар.

3І падзяліў іх Давід: сыноў Элеязэра — з Садокам і сыноў Ітамара — з Ахімелехам адпаведна іх чарзе і службе.

4І выявілася, што сыноў Элеязэра было намнога больш, чым сыноў Ітамара, дык ён выбраў з іх, гэта значыць з сыноў Элеязэра, шаснаццаць кіраўнікоў родаў, і па родах сыноў Ітамара і сем’ях іх — восем кіраўнікоў родаў.

5Затым ён падзяліў абодва роды між сабою жэрабем; таму што было пароўну адных і другіх; і каб кіраўнікі святыні і кіраўнікі Божыя былі як з сыноў Элеязэра, так і з сыноў Ітамара.

6І Сямэя, сын Натанаэля, пісар паміж левітаў, перапісаў іх перад царом, і кіраўнікоў, і святара Садока, і Ахімэлеха, сына Абіятара, кіраўнікоў родаў святарскіх і левітаў: адзін род за Элеязэра, і другі — за Ітамара.

7А першае жэрабя выпала на Ёярыба, другое — на Ядаю,

8трэцяе — на Гарыма, чацвёртае — на Сэарыма,

9пятае — на Мэльхію, шостае — на Міяміна,

10сёмае — на Акоса, восьмае — на Абію,

11дзевятае — на Ешуа, дзесятае — на Сахэнію,

12адзінаццатае — на Эліясіба, дванаццатае — на Якіма,

13трынаццатае — на Гопфу, чатырнаццатае — на Ісбааба,

14пятнаццатае — на Бэльгу, шаснаццатае — на Эмэра,

15семнаццатае — на Гэзіра, васемнаццатае — на Апсу,

16дзевятнаццатае — на Пэтагію, дваццатае — на Гэзэхіэля,

17дваццаць першае — на Яхіна, дваццаць другое — на Гамула,

18дваццаць трэцяе — на Далаява, дваццаць чацвёртае — на Маазіява.

19Такая была іх чарга, калі прыходзілі ў дом Госпадаў на сваю службу, і па рытуале сваім, і па статуту Аарона, бацькі іх, і па загадзе Госпада, Бога Ізраэля.

20Затым той, хто застаўся з сыноў Леві: з сыноў Амрама: Субаэль, і з сыноў Субаэля — Ягэдэя.

21 1Пар. 23:17-23 Таксама з сыноў Рагобіі — кіраўнік Ясія.

22А з Ісаарытаў — Саламот; з сыноў Саламота— Ягат.

23З Гэбранітаў: Ерыяў, Амарыя — другі, Яхазіэль — трэці, Екмаам — чацвёрты.

24Сын Азіэля — Міха; з сыноў Міхі — Самір;

25брат Міхі — Ясія; з сыноў Ясіі — Захарыя.

26Сыны Мэрары: Махалі і Мусі. Сыны яго: Язіяў і Бані.

27Сын Мэрары: з яго сына Язіява: Саам, і Закхур, і Гебры.

28Затым з Махалі: сын Элеязэр, які не меў дзяцей.

29А сын Кіса — Ерамээль;

30сыны Мусі: Махалі, Эдэр і Ярмут. Гэта сыны Леві паводле іх родаў.

31Таксама і яны кідалі жэрабя, як і браты яго, сыны Аарона, перад абліччам цара Давіда і Садока ды Ахімэлеха, і кіраўнікоў родаў святарскіх і левіцкіх, як большыя, так і меншыя: жэрабя ўсіх роўна дзяліла.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help