Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 45 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1умілаванага Богам і людзьмі Майсея, аб якім памяць дабраславёна.

2Учыніў яго падобным да святых у хвале і ўзвялічыў яго на страх непрыяцеляў, і ён сваімі словамі паскорыў знакі.

3 Вых. 8:8–10:19; 19:1-25; 33:20–34:35 Уславіў яго ў прысутнасці цароў, і даў яму права адносна Свайго народа, і паказаў яму хвалу Сваю.

4Усвяціў яго праз вернасць і ласкавасць, ды выбраў яго з усіх жывучых.

5 Вых. 19:19; 20:21; 24:18 Даў яму пачуць голас Свой і ўвёў яго ў цёмную хмару;

6 Вых. 20:1-17 і даў яму твар у твар прыказанні, і закон жыцця, і веды, каб навучыць Якуба Свайму прымірэнню і законам Сваім – Ізраэль.

7 Вых. 28:1–29:9 Узвысіў таксама Аарона, падобнага ў святасці да яго, брата яго з пакалення Левія.

8Учыніў з ім вечнае прымірэнне, ды даў яму святарства ў народзе, ды ўшчаслівіў яго славаю,

9ды падперазаў яго поясам славы. І апрануў яго дасканалым упрыгожаннем, і ўпрыгожыў яго рэчамі годнасці:

10даў яму порткі, і туніку, і ефод, і падперазаў яго залатымі званочкамі, і кругом надта многімі яблыкамі граната,

11каб выдавалі гук пры хадзе яго, каб чуўся гук у святыні на памяць сынам Свайго народа.

12Апрануў яго святымі шатамі з золата, і гіяцынту, і пурпуру, судзейскім наперснікам тканай работы і поясам –

13вітым, ярка-чырвоным, мастацкай работы, над наперснікам – каштоўныя камяні ў залатой аправе, гранёнай работы, з выразаным на памяць надпісам паводле ліку пакаленняў Ізраэля.

14Аздобіў вянком залатым мітры яго, бляхай з пячаццю святасці – славай годнасці, мастацкім творам і пажаданнем вачэй, дасканалай красой.

15Ніколі перад тым спрадвеку не бачана такіх рэчаў;

16ніхто чужы не ўбярэцца так ніколі, адно толькі яго сыны ды нашчадкі яго за ўвесь час.

17Ахвяра цэласпалення яго спальваецца на агні штодзень, заўсёды, двойчы.

18Майсей напоўніў рукі яго і намасціў яго святым алеем.

19Гэта сталася для яго вечным прымірэннем і для яго патомства, як доўга будуць трываць нябёсы; каб служыў ён Яму і выконваў святарскія абавязкі і каб дабраслаўляў народ свой у Яго імя.

20 Святар. 16:1-34 Выбраў Ён яго з усіх жывучых, каб ускладаць ахвяру Богу, кадзіла і тук, і каб успаляць мілы пах на памяць і ўміласціўляць за народ свой.

21І даў яму ўладу адносна прыказанняў Сваіх у сведчаннях судоў: каб вучыць сведчанням ды асвячаць Ізраэль у Яго законе.

22 Ліч. 16:1-35 Паўсталі бо супраць яго чужыя і пазайздросцілі яму ў пустыні людзі, якія былі з Датанам і Абірам, і шайка Корэ ў гневе абурэння свайго.

23Госпад Бог убачыў, і гэта Яму не спадабалася, і абурэннем гневу Яго яны былі знішчаны.

24Ён учыніў для іх цуды, і спаліў іх у полымі агню.

25 Ліч. 18:12, 13 Ды павялічыў славу Аарона і даў яму спадчыну, і прызначыў яму пяршыні пладоў зямлі.

26 Вых. 29:28-34; Святар. 7:9, 10, 32-36 Перш за ўсё прыгатаваў ім хлеба да сытасці, бо і ахвяры Госпада спажываюць тое, што даў Ён яму і патомству яго.

27 Ліч. 18:20 Але ён не будзе мець спадчыны ў зямлі народа і не мае ён часткі ў народзе: бо ён сам частка яго і спадчына.

28 Ліч. 25:7, 8 І Пінхас, сын Элеазара, – трэці па славе, таму, што руплівасць паказаў у страху Госпадавым;

29 Ліч. 25:11-13 і цвёрда стаў у час разрыву за народ, у дабраце і гатоўнасці сваёй душы і гэтым уміласцівіў Бога для Ізраэля.

30Таму заключыў Ён з ім прымірэнне супакою, каб быў ён кіраўніком святынь і народа свайго, каб яму і яго патомству належала годнасць святарства ў векі.

31І заключыў прымірэнне з Давідам царом, сынам Ясэя, з пакалення Юды, што спадчына чалавека – перад славай яго, спадчына Аарона і патомства яго хай дасць вам мудрасць у вашыя сэрцы, каб судзіць народ свой справядліва, каб не прападала іх маёмасць ды хвала іх у вечных пакаленнях.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help