Эклезіясціка (Мудрасць Ісуса, сына Сіраха) 40 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Род. 3:17-19; Ёў 7:1-3 Вялікая справа створана ўсім людзям ды цяжкае ярмо для сыноў Адама; ад дня выхаду з улонняў іх маці аж да дня вяртання да маці ўсіх.

2Думкі іх і страхі сэрца – выдумка чаканага дня смерці.

3Пачынаючы ад таго, хто сядзіць на слаўным пасадзе, аж да таго, хто сядзіць, упакораны, на зямлі і ў попеле;

4ад таго, хто носіць гіяцынт і вянец, аж да таго, хто адзяецца ў зрэбніцу, – для іх: абурэнне, зайздрасць, перапалох, непакой, і страх смерці, і нянавісць, і звадка.

5І ў час адпачынку ў ложку начны сон змяняе розум яго,

6 Ёў 7:4; Экл. 2:23 Крыху, амаль зусім не мае адпачынку, вось таму ўва сне, як удзень, працуе,

7напалоханы бачаннем сэрца свайго, як быццам той, хто ўцякаў з поля бою; абудзіўся ў час патрэбнага сну і дзівіцца, што няма ніякага страху.

8Як бывае з кожным жывым – ад чалавека аж да жывёлы; і на грэшнікаў – у сем разоў болей:

9да гэтага: смерць, кроў, звадка і меч двухбаковавостры, паражэнні, голад і прыгнёт і ўдары.

10На ліхотнікаў створана ўсё гэта, ды праз іх прыйшло знішчэнне.

11 Род. 3:19 Усё, што з зямлі ўзята, – у зямлю вернецца, і ўсё, што з вады, – у мора вернецца.

12Усякі дар сапсаванасці і несправядлівасці будзе знішчаны, а вернасць застанецца вечна.

13Маёмасць несправядлівых, як ручай, высахне і, як грымоты вялікія, у ліўні прагрыміць.

14Як той, хто адкрывае рукі свае, пацешыцца, так крывадушнікі загінуць да знішчэння.

15 Высл. 4:3 Нашчадкі бязбожных не павялічаць парасткаў, і нячыстае карэнне – на вяршыні скалы.

16Асака пры кожнай вадзе і на беразе ручая будзе касіцца хутчэй за ўсякую другую траву.

17Ласка – як рай у дабраславенствах, і міласціна трывае вечна.

18Хто жыве ў дастатку і ў працы – будзе жыць прыемна, і лепш за абаіх таму, хто знойдзе скарб.

19Дзеці і збудаванне горада ўмацоўваюць імя, і вышэй за гэта будзе лічыцца чыстая жанчына.

20Віно і музыка цешаць сэрца, і вышэй за гэтых абаіх – любоў да мудрасці,

21флейта і псалтэрыён ствараюць мілую мелодыю, і вышэй абаіх – прыемная мова.

22Красы і прыгажосці прагне вока, і вышэй іх абаіх зелень пасеваў.

23Прыяцель і сябар сустракаюцца часам, і бліжэй іх абаіх – муж і жонка.

24Браты і апекуны – у час бяды, і болей за іх абаіх выбаўляе міласціна.

25Золата і срэбра ўмацоўваюць ногі, і вышэй іх цэніцца атрыманая парада.

26Багацце і сіла падымаюць сэрца, і вышэй гэтага – страх Госпадаў.

27У страху Госпадавым няма недахопаў, і няма патрэбы шукаць па-за ім дапамогі.

28Страх Госпадаў як рай дабраславёны, і захаванне яго – вышэй усякай славы.

29Сыне, у час жыцця твайго не жабруй; бо лепш памерці, чым жабраваць.

30Чалавек, які глядзіць на чужы стол, – таго жыццё не лічыцца жыццём. Бо паганіць душу сваю чужой ежай;

31а чалавек выхаваны і адукаваны гэтага ўсцеражэцца.

32 Ёў 20:12-14 У вуснах бессаромнага чалавека салодкім пакажацца жабраванне, але ў нутры яго загарыцца агонь.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help