Першы ліст Пётры Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Як. 1:1 Пётра, Апостал Ісуса Хрыста, перасяленцам, расцярушаным у Понце, у Галатыі, у Кападоцыі, у Азіі і ў Бітыніі, выбраным

2 Рым. 1:5; Эф. 1:7; 2Тэс. 2:13; Геб. 10:22 наканаваннем Бога Айца пры асвячэнні Духам, дзеля паслухмянасці і пакраплення Крывёй Ісуса Хрыста: хай ласка і супакой будуць вам шчодра памножаны.

3 Ян. 3:3; Рым. 6:4; 1Кар. 15:20; Ціт. 3:5 Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які ў вялікай міласэрнасці Сваёй праз уваскрэсенне з памерлых Ісуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі,

4 Клс. 1:5; 2Цім. 4:8 да спадчыны незнішчальнай, і беззаганнай, і неўвядальнай, што захавана на нябёсах для вас,

5 Ян. 10:28; Плп. 4:7 якія магутнасцю Божай праз веру захоўваецеся дзеля збаўлення, прыгатаванага аб’явіцца ў апошні час.

6 Мц. 5:12; 2Кар. 4:17; Як. 1:2; 1Пёт. 4:12 З гэтага радуйцеся, хоць цяпер мусіце пасмуткаваць крыху дзеля шматлікіх выпрабаванняў,

7 Рым. 2:7; Як. 1:3 каб выпрабаваная ваша вера выявілася шмат даражэйшай за золата – яно, хоць і выпрабавана ў агні, ды ідзе на загубу, – на славу, пахвалу і гонар пры з’яўленні Ісуса Хрыста.

8 Ян. 20:29; 2Кар. 5:7; 1Ян. 4:20 Яго, хоць не бачылі, вы любіце і хоць цяпер не бачыце Яго, але верыце і цешыцеся радасцю невымоўнаю і найслаўнейшаю,

9 Рым. 6:23 дасягаючы праз веру вашу збаўлення душ.

10 Мц. 13:17 Гэтага збаўлення шукалі і выглядалі прарокі, якія прадказвалі будучую для вас ласку,

11даследуючы, калі і на якую пару паказваў Дух Хрыстоў, Які ў іх прабываў і Які прадказваў пакуты Хрыста і пазнейшую славу.

12 Эф. 3:10; 1Цім. 3:16 Ім было адкрыта, што не ім самім, а вам служыла абвешчанае праз іх, якія абвяшчалі вам Евангелле праз Духа Святога, спасланага з неба, у што заглянуць прагнуць і анёлы.

13Для гэтага, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, чуваючы, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.

14 Дзеі 17:30; Рым. 12:2 Як паслухмяныя дзеці, не кіруйцеся вашымі ранейшымі жаданнямі, калі вы былі яшчэ несвядомымі,

15 Лк. 1:75 але ва ўсіх паводзінах будзьце таксама святымі на ўзор Святога, Які вас паклікаў,

16 Святар. 11:44, 45; 19:2 бо напісана: «Будзьце святымі, бо Я – Святы».

17І калі Айцом завеце Таго, Хто без аглядкі на асобы судзіць кожнага паводле яго ўчынкаў, дык у страху праводзьце час пражывання вашага,

18ведаючы, што адкуплены вы ад марнага жыцця вашага, перададзенага вам бацькамі, не знішчаемым срэбрам або золатам,

19 Дзеі 20:28; 1Кар. 6:20; Эф. 1:7; Геб. 9:13; Адкр. 1:5 але найкаштоўнейшай Крывёй Хрыста, як Ягняці без заганы і без спракуды,

20Які быў прызначаны перад стварэннем свету, але аб’явіўся ў апошнія часы дзеля вас,

21 Дзеі 2:24 якія праз Яго ўверылі ў Бога, Які ўваскрасіў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вера ваша і надзея былі скіраваны да Бога.

22 Ян. 13:34; Рым. 12:10 Ачысціўшы душы вашы паслухмянасцю праўдзе праз Духа дзеля здабыцця шчырай братняй любові, ад чыстага сэрца любіце адзін аднаго,

23 Ян. 1:13; 1Тэс. 2:13; Як. 1:18 як адроджаныя не са знішчальнага семя, але з незнішчальнага праз слова Бога жывога, якое трывае, на векі,

24 Іс. 40:6-8; Ян. 1:1 бо кожнае цела – як трава, і ўсякая слава яго – як кветка травы. Засохла трава – і кветка апала.

25 Але слова Госпада трывае вечна. Гэта вось слова прынесена вам як добрая вестка.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help