Кніга Баруха 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І вось словы кнігі, якія напісаў у Бабілоне Барух, сын Нэрыі, сына Маасіі, сына Сэдэцыі, сына Асадэя, сына Хэлькіі,

2у пятым годзе, у сёмы дзень месяца, у час, калі халдэі заваявалі Ерузалім ды знішчылі яго агнём.

3І словы гэтае кнігі прачытаў Барух у прысутнасці Ёахіна, сына Ёакіма, цара Юдэйскага, і на віду ўсяго народа, што прыходзіў на гэтае чытанне,

4і на віду магнатаў, і сыноў царскіх, і на віду старэйшын, у прысутнасці ўсяго народа, ад найменшага да найбольшага, на віду ўсіх жыхароў у Бабілоніі над ракой Суд.

5І яны плакалі, і посцілі, і маліліся перад Госпадам.

6І назбіралі срэбра, колькі хто мог даць,

7і паслалі яго ў Ерузалім да святара Ёакіма, сына Хэльцыі, сына Салома, і да іншых святароў, і да ўсяго народа, хто знаходзіўся з ім у Ерузаліме,

8калі Барух атрымаў забраныя калісьці з святыні пасудзіны дома Госпадава дзесятага месяца Сіван, каб завезці іх у зямлю Юдэйскую; срэбраныя пасудзіны, якія зрабіў Сэдэцыя, сын Осіі, цар Юдэйскі,

9 2Цар. 24:14 пасля таго, як прывёў Набукаданосар, цар Бабілонскі, Ёахіна, і князёў, і ювеліраў, і магнатаў разам з простым народам з Ерузаліма ды завёў іх у Бабілон.

10І казалі: «Вось, пасылаем вам грошы; купіце за гэтыя грошы, што патрэбна на цэласпаленне, і на ахвяру за грэх, і кадзіла, і зрабіце ахвяру з ежы ды ахвяруйце на ахвярнік Госпада, Бога нашага;

11 1Цім. 2:1, 2 і маліцеся аб здароўі Набукаданосара, цара Бабілонскага, і аб здароўі Балтасара, сына яго, каб былі іх дні, як дні неба на зямлі;

12хай нам дасць Госпад мужнасць і хай асвеціць нашы вочы, каб маглі мы жыць пад аховай Набукаданосара, цара Бабілонскага, і пад апекай Балтасара, сына яго, і каб служылі мы яму многія дні ды знайшлі ласку на віду іх.

13Маліцеся і за нас да Госпада, Бога нашага, бо зграшылі мы супраць Госпада, Бога нашага, і абурэнне Госпада ды гнеў Яго да цяперашняга дня не адвярнуліся ад нас.

14І чытайце гэтую кнігу, якую вам перасылаем, каб была чытаная ў доме Госпада ў дзень свята ды ў днях назначаных,

15 Дан. 9:7, 8; Барух 2:6 і кажыце: “Госпаду, Богу нашаму, належыць справядлівасць, а нам – сорам твару, як у сённяшні дзень, – кожнаму чалавеку юдэйскай зямлі і жыхарам Ерузаліма,

16і царам нашым, і кіраўнікам нашым, і святарам нашым, і прарокам нашым, і бацькам нашым:

17бо зграшылі мы перад Госпадам

18і не паверылі мы Яму, не былі паслухмянымі голасу Госпада, Бога нашага, каб следаваць па прыказаннях, якія Ён нам даў”.

19 Ярэм. 7:25, 26 Ад часу, калі Госпад вывеў бацькоў нашых з зямлі Егіпецкай, і аж да сённяшняга дня былі мы нявернымі перад Госпадам, Богам нашым, і былі мы абыякавымі ў паслушэнстве голасу Яго,

20 Паўт. Зак. 28:15-68; Дан. 9:11 і зваліліся на нас няшчасці і праклён, які ўчыніў Госпад праз Майсея, слугу Свайго, у дзень, калі вывеў бацькоў нашых з зямлі Егіпта, каб даць нам зямлю, што ацякае малаком і мёдам, як гэта ёсць і цяпер.

21І не былі мы паслухмянымі голасу Госпада, Бога нашага, паводле ўсіх слоў прарокаў, якіх паслаў да нас,

22 Ярэм. 7:24 і пайшлі мы, кожны па задуме сэрца свайго ліхога, каб служыць багам чужым, ды дапускацца ліхоты на віду Бога нашага».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help