Кніга Псальмаў Псальм 39 (38) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. Ідытун. Псальм Давідаў.

2Я буду пільнаваць дарогі мае, каб не правініцца языком маім; пастаўлю я ахову вуснам маім, пакуль грэшнік стаіць перада мной.

3Я знямеў у маўчанні і не гаварыў нават пра дабро, і пакута мая аднавілася.

4Разгарэлася ўва мне сэрца маё; і ў роздумах маіх запалаў агонь.

5Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».

6 Пс. 62:10 Вось жа вызначыў Ты дні мае на некалькі корхаў, і прамежак жыцця майго — нішто прад Табою. Бо кожны чалавек — як суцэльная марнасць.

7Бо быццам цень праходзіць чалавек. Бо марна мітусіцца ён; збірае скарб і не ведае, хто атрымае яго.

8А цяпер чаго я чакаю, Госпадзе? Надзея мая — у Табе.

9Вырві мяне ад усіх правіннасцей маіх, не выстаўляй мяне на пасмешышча неразумнаму.

10Анямеў я і не адкрыю вуснаў маіх, бо Ты так учыніў.

11Здымі з мяне пакаранне Тваё, гіну я ад удару рукі Тваёй.

12Ушчуваннем за правіннасць пакараў Ты чалавека і ўчыніў так, што змарнелі, быццам ад молі, усе памкненні яго. Бо марнасць — кожны чалавек.

13 1Пар. 29:15 Выслухай маленне маё, Госпадзе, лямантаванне маё ўспрымі вушамі. Не будзь глухім да слёз маіх, бо я — прыхадзень у Цябе, вандроўнік, як усе продкі мае.

14 Ёў 10:20 Адступі ад мяне, каб я перадыхнуў перад тым, як адыду і больш мяне не будзе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help