1
40
47І некаторыя з тых, што стаялі там, чуючы гэта, казалі: «Іллю кліча Ён».
48 Пс. 69:22; Мк. 15:36; Лк. 23:36; Ян. 19:29 І тут адзін з іх, адразу пабегшы і ўзяўшы губку, напоўніў яе воцатам, і насадзіў на трысціну і даваў Яму піць.
49Іншыя ж казалі: «Кінь, паглядзім, ці прыйдзе Ілля вызваліць Яго».
50 Мк. 15:37; Лк. 23:46; Ян. 19:30 А Ісус, ізноў закрычаўшы моцным голасам, сканаў.
51 Вых. 26:31-33; Мк. 15:38; Лк. 23:45 І вось заслона ў святыні разарвалася на дзве часткі зверху ўніз, і зямля здрыганулася, і каменне раскалолася,
52і адкрыліся магілы, і многія целы святых, што паснулі, паўсталі,
53і, выйшаўшы з магіл, па ўваскрэсенні Яго прыйшлі ў святы горад і паказаліся многім.
54 Мк. 15:39; Лк. 23:47 Сотнік жа і тыя, што з ім былі, вартуючы Ісуса, убачыўшы землятрус ды ўсё, што адбывалася, спалохаліся вельмі, кажучы: «Сапраўды, Ён быў Сын Божы».
55 Мк. 15:41; Лк. 8:2 Было там шмат жанчын, што назіралі здалёк, якія хадзілі следам за Ісусам ад Галілеі, паслугоўваючы Яму.
56 Мк. 15:40; Лк. 8:2; Ян. 19:25 Сярод іх была Марыя Магдалена і Марыя, маці Якуба і Язэпа, ды маці сыноў Зебядзеевых.
57 Мк. 15:42; Лк. 23:50; Ян. 19:38 А калі настаў вечар, прыйшоў багаты чалавек з Арыматэі, на імя Язэп, які і сам быў вучнем Ісуса.
58Ён прыйшоў да Пілата і прасіў цела Ісуса. Тады Пілат загадаў, каб аддалі цела.
59І Язэп, узяўшы цела, абгарнуў яго чыстым палатном,
60і паклаў Яго ў сваім новым склепе, што быў высечаны ў скале, і вялікі камень падкаціў да ўвахода ў склеп, і адышоў.
61І была там Марыя Магдалена і другая Марыя, што сядзелі насупраць магілы.
62А на другі дзень, які ёсць пасля дня Прыгатавання, сабраліся першасвятары і фарысеі ў Пілата,
63 Мк. 8:31; Лк. 9:22 кажучы: «Гаспадару, прыпомнілі мы, што ашуканец Гэты яшчэ жывы сказаў: “Праз тры дні Я ўваскрэсну”.
64Дык загадай вартаваць магілу аж да трэцяга дня, каб уначы не прыйшлі вучні Яго, і не выкралі Яго, і не сказалі людзям: “Ён паўстаў з мёртвых”, бо тады апошні падман будзе горшы за першы».
65Пілат гаворыць ім: «Вы маеце варту, ідзіце, сцеражыце, як умееце».
66Яны, пайшоўшы, умацавалі магілу вартай, прыклаўшы пячатку да каменя.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
