Кніга Ёва Раздзел 33 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Дык пачуй, Ёве, прамову маю і выслухай усе словы мае.

2Вось, я адкрыў вусны свае, і язык мой гаворыць у горле маім.

3Ад шчырага сэрца мае словы, і чыстую праўду кажуць вусны мае.

4Дух Божы ўчыніў мяне, і подых Усемагутнага ажывіў мяне.

5Калі можаш, адкажы мне, падрыхтуйся перада мною і падыміся.

6Вось жа, я, як і ты, перад Богам, ды з таго ж самага бруду аддзелены і я.

7Так што страх, які я наганяю, хай цябе не палохае, і цяжар мой хай не будзе цяжкі для цябе.

8Тое, што ты сказаў, было ў вушах маіх, і голас слоў тваіх пачуў я:

9“Чысты я, без граху, беззаганны; і няма правіннасці ўва мне.

10 Ёў 19:11 Паколькі ж Ён знайшоў падставы для скаргаў на мяне, то лічыць мяне Сваім ворагам;

11 Ёў 13:27 ногі мае закаваў у кайданы, пільнуе ўсе шляхі мае”.

12Вось, ты ў гэтым несправядлівы, адкажу табе, бо Бог большы за чалавека.

13Чаму ты спрачаешся з Ім, што Ён не адказвае табе на ўсе словы?

14Раз кажа Бог і другі раз таго самага не паўтарае.

15 Ёў 4:13 Праз сон і ў бачанні начным, калі агортвае сон людзей і калі дрэмлюць яны на ложку,

16 Ёў 36:10 тады адкрывае Ён вушы людзям і ўкладвае Сваё настаўленне,

17каб адвярнуць чалавека ад таго, што ён чыніць, і вызваліць яго ад пыхлівасці,

18вырываючы душу яго ад магілы і жыццё яго, каб не трапіў ён у яму смерці.

19Дакарае яго таксама хваробаю на ложку яго, або болем безупынным у касцях яго.

20І хлеб агідным становіцца яму ў жыцці яго, і раней прыемная страва — душы яго.

21Цела яго высыхае на вачах, і косці, якіх не было відаць, адкрываюцца.

22Набліжаецца Ён да знішчэння ў магіле, і жыццё яго — да сядзібы памерлых.

23Калі будзе ў яго анёл-звястун, адзін з тысячы, каб абвясціць чалавеку справядлівасць,

24то злітуецца Бог над ім і скажа: “Вызвалі яго, каб не ішоў ён у магілу, бо Я знайшоў тое, у чым яму можа быць літасць”.

25Расквітнее цела яго лепш, чым у маладосці, і вернецца ён у дні юнацтва свайго.

26Ён будзе маліць Бога, і Бог будзе спагадны да яго, і ўбачыць твар яго радасным, і верне чалавеку яго справядлівасць.

27Спявае ён людзям і кажа: “Я зграшыў і парушыў справядлівасць, але я не адплачана мне.

28Ён вызваліў душу маю, каб не трапіла ў магілу, але, жывучы, бачыла святло”.

29Вось, усё гэта робіць Бог два і тры разы з чалавекам,

30каб адвесці душы іх ад магілы і прасвятліць святлом жывых.

31Зважай, Ёве, і паслухай мяне, і памаўчы, пакуль я гавару.

32Калі ж маеш, што сказаць, адкажы мне, гавары, бо хачу, каб ты аказаўся справядлівым.

33Калі ж не маеш, то паслухай мяне; маўчы, і я навучу цябе мудрасці».

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help