Кніга Псальмаў Псальм 30 (29) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Псальм. Песня на ўрачыстасць пасвячэння святыні. Давідаў.

2Буду ўзвялічваць Цябе, Госпадзе, бо Ты выцягнуў мяне і не даў ворагам маім пацяшацца з мяне.

3Госпадзе, Божа мой, я ўсклікаў да Цябе, і Ты аздаравіў мяне.

4 Пс. 86:13 Госпадзе, Ты вывеў з пекла душу маю, ажывіў мяне, каб не сышоў я ў магілу.

5Спявайце псальмы Госпаду, святыя Яго, і падзяку складайце на ўспамін святасці Яго,

6бо гнеў Яго — на імгненне, і жыццё — у зычлівасці Яго. Увечары трывае плач, а на золаку — радасць.

7А я сказаў у бестурботнасці маёй: «Не пахіснуся навек».

8Госпадзе, у зычлівасці Тваёй Ты аздобіў цнотай мяне, Ты схаваў аблічча Тваё, і я ўстрывожыўся.

9Да Цябе я, Госпадзе, клікаў і да Бога майго звяртаўся.

10 Пс. 6:6; Іс. 38:18 Што за карысць з крыві маёй ды ад сыходу майго ў парахненне? Ці ж пыл будзе вызнаваць Цябе, ці ж будзе праўду Тваю абвяшчаць?

11Пачуў Госпад і злітаваўся нада мною, Госпад стаўся памочнікам маім.

12Ты замяніў нараканне маё ў скокі, парваў зрэб’е маё і радасцю падперазаў мяне,

13каб спявала Табе хвала мая і не маўчала. Госпадзе, Божа мой, вечна буду праслаўляць Цябе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help