Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 17 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Высл. 15:17; Экл. 4:6 Лепш сухая луста хлеба з супакоем, чым дом, поўны жывёлы, што заколена, са сваркамі.

2Мудры слуга будзе кіраваць сынамі несумленнымі і паміж братамі падзеліць спадчыну.

3Як агнём правяраецца срэбра і горнам золата, так сэрцы правярае Госпад.

4Ліхі чалавек скараецца несправядлівым вуснам, а хітры чалавек скараецца языку лгуна.

5Хто адцураецца беднага — упікае яго Творцу; а хто цешыцца з пагібелі іншага — не будзе беспакараны.

6Вянец старых — сыны сыноў, а слава сыноў — бацькі іх.

7Не ўпрыгожыць бязглуздага складная мова, а кіраўніка — вусны, што лгуць.

8Падарунак — найкаштоўнейшы самацвет у вачах гаспадара яго, куды б ні пайшоў ён — будзе мець поспех.

9Хто ўтойвае злачынства — шукае сяброўства, а хто ў размове нагадвае аб ім — раз’ядноўвае саюзнікаў.

10Вымова мацней уздзейнічае на разважлівага, чым на бязглуздага сто бізуноў.

11Ліхі заўсёды шукае толькі сварак, і строгі анёл будзе пасланы супраць яго.

12Лепш сустрэць мядзведзіцу з адабранымі дзіцянятамі, чым бязглуздага, самаўпэўненага ў сваёй бязглуздасці.

13Хто ліхам за дабро адплачвае, той не мінуе ліха ў доме сваім.

14Пачатак сварак — гэта прарыў водаў; і пакінь іх, перш чым спрэчка ўзмацніцца.

15Хто апраўдвае бязбожніка і хто асуджае справядлівага — і той, і другі агідныя для Госпада.

16Дзеля чаго каштоўнасць у руцэ бязглуздага? Дзеля таго, каб набыць мудрасць, не хапае яму разважлівасці.

17Сябар любіць ва ўсякі час, а брат народжаны для няшчасця.

18Бязглузды чалавек звязвае рукі, калі ручаецца за сябра свайго.

19Хто любіць злачынства — любіць сваркі, а хто ўзвышае дзверы свае — той шукае ўзлому.

20Той, у каго крывадушнае сэрца, — не знойдзе дабра; а хто хітруе ў размове — трапіць у бяду.

21Хто родзіць бязглуздага — смутак сабе родзіць, і бацька не пацешыцца з бязглуздага.

22Радасны дух робіць жыццё квітнеючым, дух сумны высушвае косці.

23Бязбожнік прымае падарункі з-за пазухі, каб перавярнуць сцежкі законнасці.

24На твары разважлівага свеціць мудрасць; вочы бязглуздых — на канцах зямлі.

25Сын бязглузды — гнеў бацькі і пакута для маці, што нарадзіла яго.

26Нядобра караць справядлівага і біць кіраўніка за слушнасць.

27Мае розум, хто ў размовах сваіх стрыманы, і хто з пакорлівым духам — той чалавек разважлівы.

28 Ёў 13:5 Таксама і бязглузды, калі маўчыць, можа здацца мудрым, і разважлівым, калі сціскае вусны свае.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help