Першая кніга Хронікаў Раздзел 7 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Род. 46:13 Сыны Ісахара: Тола і Пува, Ясуб і Сэмрон — чацвёра.

2Сыны Толы: Озі, і Рафая, і Ерыэль, і Ема, і Ібсэм, і Самуэль, кіраўнікі родаў сваіх; з нашчадкаў Толы людзі наймужнейшыя, палічаныя і ў дні Давіда па іх радаводах — дваццаць дзве тысячы шэсцьсот.

3Сыны Озі: Ізрахія, які быў бацькам Міхаэля і Абадзіі, і Ёэль, і Ясія: усіх пяць кіраўнікоў.

4І пры іх былі ўзброеныя да бою дружыны па радаводах родаў сваіх, трыццаць шэсць тысяч, наймужнейшыя людзі, бо мелі яны многа жонак і дзяцей.

5І браты іх ва ўсіх пакаленнях Ісахара, наймацнейшыя ў бітве, налічвалі восемдзесят сем тысяч.

6 Род. 46:21; 1Пар. 8:1, 2 Сыны Бэньяміна: Бэла, і Бахор, і Ядзігэль — трое.

7Сыны Бэлы: Эцбон, і Озі, і Азіэль, і Ерымот і Урай: пяць кіраўнікоў родаў з наймацнейшых у бітве; лік іх — дваццаць дзве тысячы трыццаць чатыры.

8Далей сыны Бахора: Заміра, і Ёас, і Эліязэр, і Эліёэнай, і Амры, і Ярмут, і Абія, і Анатот ды Алмат; гэта ўсе сыны Бахора.

9А ў радаводах сваіх палічаны кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя ў войнах, — дваццаць тысяч дзвесце.

10Затым сыны Ядзігэля: Більган, сыны ж Більгана: Ягус, і Бэньямін, і Эгуд, і Ханаана, і Зэтан, і Тарсіс, і Ахісахар;

11усе гэтыя сыны Ядзігэля — кіраўнікі родаў сваіх, наймужнейшыя — семнаццаць тысяч дзвесце тых, хто выходзіць на бой.

12Таксама Супім і Хупім, сыны Гіра, і Хусім — сын Агэра.

13 Род. 46:24 А сыны Нэфталі: Ясіэль, і Гуні, і Язэр, і Сэлум — сыны Більгі.

14 Ліч. 26:29 Затым сыны Манасы: Асрыэль, якога нарадзіла наложніца яго Сіра; яна таксама нарадзіла Махіра, бацьку Галаада.

15 Ліч. 26:33 Махір жа ўзяў жонку ад Хупіма і Супіма, і ён меў сястру на імя Мааха; імя ж другога сына — Салпаад, і ў Салпаада былі толькі дочкі.

16І Мааха, жонка Махіра, нарадзіла сына і назвала яго Парэс; а імя брата яго было Сарэс, і яго сынамі былі Улам і Рэкем.

17А сынамі Улама быў: Бадан; гэта сыны Галаада, сына Махіра, сына Манасы.

18Сястра ж яго Амалехэт нарадзіла Ісода, і Абіязэра, і Маалу.

19А сынамі Сэміды былі: Ахін, і Сэхэм, і Лецы, і Аніям.

20 Ліч. 26:35 А сыны Эфраіма: Сутала, сын яго, Барэд, сын яго, Тагат, сын яго, Элада, сын яго, Тагат, сын яго

21і яго ж сын Забад, і яго ж сын Сутала, і яго ж сын Эзэр і Элад. А забілі іх людзі з Гета, тутэйшыя, бо тыя напалі, каб захапіць уладанні іх.

22Такім чынам, Эфраім, бацька іх, доўгі час насіў па іх жалобу, і прыходзілі яго браты, каб суцешыць яго;

23і наведаў жонку сваю, якая пачала ды нарадзіла сына, і даў яму імя Бэрыя, бо здарылася няшчасце ў яго доме.

24А дачка ў яго была Сара, якая пабудавала Бэтарон, Ніжні і Верхні, і Азэнсару.

25Затым сынамі яго былі Рэфа, і Рэсэф, і Тале, сын яго, які быў бацькам Таана,

26які быў бацькам Лаады; яго сын таксама Аміюд, які быў бацькам Элісамы,

27які меў сына Нуна, які меў сына Ешуа.

28А ўладанні іх і месцы іх пражывання былі: Бэтэль з ваколіцамі яго і Наран на ўсход, а на захад — Газэр з ваколіцамі і Сіхэм з ваколіцамі яго аж да Гая з ваколіцамі яго.

29 Еш. 17:11 Каля сыноў Манасы: Бэт-Сан і ваколіцы яго, Танах і ваколіцы яго, Магеда і ваколіцы яго, Дор з яго ваколіцамі. Тут пражывалі сыны Язэпа, сына Ізраэля.

30 Род. 46:17 Сынамі Асэра былі: Емна, і Ешуа, і Ішві, і Бэрыя ды Сараі, сястра іх.

31А сыны Бэрыі: Гебэр, і Мэлхіэль, які быў бацькам Барзайта.

32Гебэр жа меў сына Ефлата, і Самэра, і Гатама, і сястру іх Суаа.

33Сыны Ефлата: Пасэх, і Бамааль, і Асот; гэта сыны Ефлата.

34Затым сыны Самэра, яго брата: Раага, і Габа, і Арам.

35Сыны ж Гатама, брата яго: Суфа, і Емна, і Сэлес, і Амал.

36Сыны Суфы: Суэ, Хамафэр, і Суал, і Бэры, і Ямра,

37Басор, і Од, і Сама, і Салуса, і Етра, і Бээра.

38Сыны Етэра: Ефонэ, і Пасфа, і Ара.

39Сыны ж Олы: Арэ, і Ханіэль, і Рэсія.

40Усе гэтыя сыны Асэра, кіраўнікі адборныя родаў, галовы кіраўнікоў і наймужнейшыя людзі; а лік тых, хто быў запісаны ў баявое войска, — дваццаць шэсць тысяч.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help