1І ўсе сыны Ізраэля сабраліся ў Сіло, і там паставілі палатку сустрэчы, і ўся зямля пакарылася імі.
2А засталіся з сыноў Ізраэля сем пакаленняў, якія не атрымалі сваіх уладанняў.
3Сказаў Ешуа тым пакаленням: «Як доўга вы будзеце марудзіць і не ўступаць ва ўладанне зямлёю, якую Госпад, Бог бацькоў вашых, даў вам?
4Выберыце з кожнага пакалення па тры чалавекі, каб я паслаў іх і каб яны падняліся, і абышлі зямлю, і раздзялілі яе паводле колькасці кожнага народа, і каб паведамілі мне пра тое, як раздзялілі.
5Раздзяліце між сабой зямлю на сем частак: Юда хай застаецца ў сваіх межах на паўднёвым баку, і дом Язэпа — на поўначы.
6Астатнюю зямлю падзяліце на сем частак; і прынясіце апісанне
7 . І ідзе аж да Галіота, што насупраць узвышша Адамім і цягнецца да Абэнбаэна, сыноў Рубэна,
18і праходзіць з паўночнага боку Бэт-Арабы і сыходзіць у Арабу.
19І праходзіць мяжа на поўнач каля Бэтаглі; і ёсць у яе выхады ля вусця мора Салёнага ад поўначы ў канцы Ярдана. Гэта паўднёвы бок.
20А Ярдан — мяжа ад усходу. Гэта — уладанне сыноў Бэньяміна па яго межах навокал па родах іх.
21І былі гарады яго: Ерыхон, і Бэтагла, і Амэк-Касіс,
22і Бэт-Араба, і Сэмараім, і Бэтэль,
23і Авім, і Фара, і Офра,
24і Кафарэмон, і Офні, і Габа; дванаццаць гарадоў з навакольнымі вёскамі.
25Габаон, і Рама, і Бэрот,
26і Міцпа, і Кафіра, і Моца,
27і Рэкэм, і Ярафел, і Тарала,
28і Сэла, Элеф, і Евус, інакш Ерузалім, Габа і Карыят: чатырнаццаць гарадоў з іх вёскамі. Гэта ўладанне сыноў Бэньяміна па родах іх.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
