Дзеі святых Апосталаў Раздзел 2 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1

20 Мц. 24:29; Мк. 13:24; Лк. 21:25; Адкр. 6:12 сонца зменіцца ў цемру, і месяц – у кроў, перш чым прыйдзе дзень Госпадаў, вялікі і слаўны.

21 Рым. 10:13 І будзе: кожны, хто пакліча імя Госпада, будзе збаўлены”.

22 Мц. 21:11; Ян. 3:2 Мужы ізраэльскія, паслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засведчанага перад вамі Богам моцамі, цудамі і знакамі, якія Бог учыніў праз Яго між вамі, як вы самі ведаеце,

23 Лк. 22:22; Рым. 8:32 Яго вось, Які паводле вызначанага рашэння і наканавання Божага быў выдадзены, вы, рукамі беззаконных прыбіўшы цвікамі, забілі,

24 Рым. 8:11; 1Кар. 6:14; Эф. 1:20; Клс. 2:12; 1Тэс. 1:10; Геб. 13:20 але Бог уваскрасіў Яго, вызваліўшы ад пакут смерці, бо немагчыма было, каб яна авалодала Ім.

25 Пс. 16:8-11 Бо Давід кажа адносна Яго: “Стаяў я перад Госпадам маім заўсёды; паколькі Ён праваруч мяне, нічога не баюся.

26 Дзеля таго ўзрадавалася сэрца маё і ўзвесялілася душа мая; звыш таго, і цела маё супакоіцца ў спадзяванні.

27 Бо не пакінеш душы маёй у пекле ды не дасі Святому Твайму ўбачыць парахненне.

28 Ты даў мне пазнаць дарогі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю ад аблічча Твайго”.

29Мужы браты, хай дазволена мне будзе сказаць вам адкрыта пра патрыярха Давіда, што ён і памёр, і быў пахаваны, ды магіла яго захавалася ў нас да сённяшняга дня.

30 2Сам. 7:12, 13; Пс. 132:11; Лк. 1:32; Рым. 1:3; 2Цім. 2:8 Як прарок, ён ведаў, што Бог прысягаў яму вернай прысягай, што ад плода сцёгнаў яго паводле цела паставіць Хрыста і пасадзіць на пасадзе Яго,

31 Пс. 16:10 і, прадбачачы, гаварыў пра ўваскрэсенне Хрыста, што душа Яго не застанецца ў пекле, ды што цела Яго не ўбачыць парахнення.

32Гэтага вось Ісуса ўваскрасіў Бог, і мы ўсе – сведкі гэтага.

33 Мк. 16:19; Лк. 24:49; Ян. 14:16; Эф. 4:8; Плп. 2:9 Ён быў правіцаю Божаю ўзвышаны, атрымаўшы ад Айца абяцанне Духа Святога, і выліў Яго, як вы бачыце і чуеце.

34 Пс. 110:1 Мц. 22:44; Ян. 20:17; Эф. 1:20; Геб. 1:13 Бо Давід не ўзышоў у неба, аднак ён кажа: “Сказаў Госпад Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне,

35 аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае”.

36 Мц. 28:18 Дык хай вельмі цвёрда ведае ўвесь дом Ізраэля, што гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі, Бог учыніў Госпадам і Хрыстом».

37 Лк. 3:10 Калі яны пачулі гэта, спакарыліся сэрцам ды пыталіся ў Пётры і іншых Апосталаў: «Дык што маем мы рабіць, мужы браты?»

38 Лк. 24:47 А Пётра сказаў ім: «Учыніце навяртанне, і хай кожны з вас прыме хрост у імя Ісуса Хрыста на адпушчэнне вашых грахоў, і атрымаеце дар Духа Святога;

39 Эф. 2:13 бо вам належыць абяцанае і сынам вашым, ды ўсім тым, хто далёка, каго б ні паклікаў Госпад, Бог наш».

40 Плп. 2:15 І многімі іншымі словамі сведчыў і ўшчуваў іх, кажучы: «Ратуйцеся ад гэтага роду распуснага».

41Дык тыя, што прыхільна прынялі яго словы, былі ахрышчаны; і ў той дзень было далучана каля трох тысяч душ.

42 Эф. 6:18; Клс. 4:2; Геб. 10:25 І трывалі яны ў навуцы Апосталаў ды ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах.

43 Мк. 16:17 І страх быў у кожнай душы, бо Апосталы чынілі мноства знакаў і цудаў.

44Усе тыя, што ўверылі, былі разам ды ўсё мелі супольнае,

45і прадавалі маёмасць і ўласнасць ды дзялілі яе між тымі, у каго якая была патрэба;

46 Лк. 24:30; 1Кар. 10:16 і штодзень аднадушна заставаліся ў святыні, і, ламаючы хлеб па дамах, спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца,

47славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа. Госпад жа штодзень дадаваў да царквы збаўляемых.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help