Кніга Псальмаў Псальм 74 (73) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?

2Успомні пра сход Твой, якім Ты завалодаў ад пачатку. Ты адкупіў жазло спадчыны Тваёй, гару Сіён, на якой Ты пасяліўся.

3Узнясі крокі Твае да вечных руін: усё знішчыў непрыяцель у святыні.

4Равуць тыя, што ненавідзяць Цябе, пасярод сходу Твайго; усклалі яны знакі свае як знакі.

5Яны прыпадобнілі сябе да тых, што высока ўзносяць сякеру ў лясным гушчары.

6Разбілі яны дзверы яе ўшчэнт; зруйнавалі бердышамі і сякерамі.

7 2Цар. 25:8, 9 Падпалілі яны агнём свяцілішча Тваё, ганебна скінулі на зямлю хорам імя Твайго;

8прамовілі яны ў сэрцы сваім: «Знішчым іх усіх разам». Спалілі яны ўсе святыні Божыя на зямлі.

9Знакаў нашых мы не бачым, ужо няма прарока, і няма ў нас таго, які б ведаў, як доўга гэта будзе.

10Дакуль жа, Божа, будзе здзекавацца непрыяцель? Ці ж вечна будзе знеслаўляць праціўнік імя Тваё?

11Чаму ж Ты адводзіш руку Тваю і трымаеш правіцу Тваю за пазухай Тваёй?

12Але ж Бог — наш цар спрадвеку, учыніў Ён збаўленні пасярод зямлі.

13 Вых. 14:21 Ты рассек мора магуццем Тваім, сцёр галовы драконаў у водах.

14 Ёў 40:20; Пс. 104:26; Іс. 27:1 Ты растаптаў галовы Левіятана, аддаў яго на ежу марскім страшыдлам.

15Ты прабіў крыніцы і ручаі; Ты высушыў велічныя рэкі.

16Твой дзень і Твая ноч; Ты змайстраваў свяцілы і сонца.

17Ты ўсталяваў усе межы зямлі, лета і зіму — Ты стварыў гэта.

18Помні пра гэта: непрыяцель зняважыў Госпада, і народ неразумны зняславіў імя Тваё.

19Не аддавай звярам душы тых, што вызнаюць Цябе, і не забудзь навечна пра душы бедных Тваіх.

20Зірні на запавет, бо сховы зямныя поўныя прыбежышчаў гвалту.

21Хай пакорлівы не вяртаецца пасаромленым; бедны і ўбогі хай хваляць імя Тваё.

22Уздыміся, Божа, будзь суддзёю ў справе Тваёй; памятай пра ганьбаванні Твае, якія цэлы дзень спараджае неразумны.

23Не забывайся на галасы непрыяцеляў Тваіх; заўсёды ўздымаецца гоман праціўнікаў Тваіх.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help