1Над рэкамі Бабілона, там сядзелі мы і плакалі, калі ўспаміналі Сіён.
2На вербах пасярод яго павесілі мы свае цытры.
3Бо там тыя, што завялі нас у палон, прасілі песень у нас і тыя, што крыўдзілі нас, — радасці: «Паспявайце нам якую песню Сіёнскую!»
4Як жа мы будзем спяваць песню Госпадаву ў чужой зямлі?
5Калі б забыўся я пра цябе, Ерузалім, хай забудуся пра правіцу маю.
6Хай прысохне язык мой да глоткі маёй, калі я не ўспомню пра цябе, калі я не пастаўлю Ерузалім на чале весялосці маёй.
7Нагадай, Госпадзе, сынам Эдомавым дні Ерузаліма; яны гаварылі: «Спусташыце, спусташыце яго аж да падмурка».
8 Адкр. 18:6 Дачка Бабілона — спусташальніца, шчасны той, хто аддасць табе адплату тваю, якую ты нам заплаціла;
9 Іс. 13:16 шчасны, хто схопіць і паб’е дзяцей тваіх аб камень.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
