1У адказ сказаў Ёў:
2«Паслухайце, прашу, словы мае, і хай будуць яны вам на пацеху.
3Цярпліва выслухайце мяне, а я буду гаварыць; і пасля слоў маіх будзеце смяяцца.
4Ці ж мая прамова — супраць чалавека, што я заслужана не павінен быць нецярплівы?
5Звярніце ўвагу на мяне і аслупянейце, і пакладзіце на вусны свае палец.
6І я, калі ўзгадаю, палохаюся, і трымценне калоціць цела маё.
7 Пс. 73:4 Чаму ж жывуць бязбожнікі, дажываюць да старасці і ўмацаваны багаццем?
8Нашчадкі іх заўсёды перад імі, і дзеці іх — перад абліччам іх.
9Дамы ў іх — бестурботныя і мірныя, і няма біча Божага над імі.
10Цёлка ў іх пачынае ва ўлонні і не скідае, карова нараджае і не пазбаўляецца цяляці свайго.
11Дзеці іх, як статак, выходзяць, і малыя іх радуюцца, гуляючы.
12 Іс. 5:12 Яны трымаюць тымпан і цытру і весяляцца пры гуках труб,
13праводзяць яны ў дабротах дні свае і ў адно імгненне сыходзяць у апраметную.
14 Ёў 22:17 Яны казалі Богу: “Адыдзіся ад нас! Не хочам ведаць шляхоў Тваіх.
15 Мал. 3:14 Хто такі Усемагутны, каб мы служылі Яму, і што нам за карысць, калі б мы памаліліся Яму?”
16 Ёў 22:18 Няхай даброты іх у іх руках, але рада бязбожніка няхай будзе далёка ад мяне.
17Ці часта згасае свяцільнік бязбожнікаў, і ці прыйдзе на іх згуба, і ці надасць Ён пакут у гневе Сваім?
18 Пс. 1:4; Іс. 29:5 Ці будуць яны, быццам саломінка перад ветрам і быццам попел, які разносіць віхура?
19Ці захавае Бог для сыноў яго несправядлівасць яго? Хай аддасць Ён яму, каб ён ведаў.
20Убачаць вочы яго пагібель сваю, і нап’ецца ён гневу Усемагутнага.
21Бо што з дому яго патрэбна яму пасля яго, калі лік месяцаў яго спыніцца?
22Ці ж хто навучыць Бога мудрасці, Таго, Хто судзіць нябёсы?
23Адзін памірае ў сіле і здаровы, багаты і шчаслівы;
24нутро яго поўнае тлушчу, а косці яго багатыя мозгам.
25А іншы памірае ў горычы душы, без аніякага набытку;
26ды аднак разам будуць яны спаць у парахне, і абодвух апануюць чэрві.
27Добра зразумеў я думкі вашыя і ліхія намеры вашыя адносна мяне.
28Бо вы кажаце: “Дзе дом князя, а дзе палаткі бязбожнікаў?”
29Ці вы не пыталіся каго з падарожнікаў і ці не спазналі довадаў іх,
30што ў дзень пагібелі ашчаджаецца ліхі і ў дзень гневу адводзіцца ўбок.
31Хто пакажа яму з дакорам дарогу яго, і за тое, што ён зрабіў, хто аддасць яму?
32Яго прывядуць да магілы і пры надгробку яго паставяць варту.
33Салодкімі яму будуць груды зямлі, і за сабой ён цягне кожнага чалавека, і перад ім безліч.
34Дык чаму ж вы надарма пацяшаеце мяне, калі ў адказе вашым застаецца падман?»
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
