1Госпад заваладарыў! Хай радуецца зямля, хай весяляцца шматлікія астравы.
2 Пс. 89:15 Аблокі і туман — навокал Яго; справядлівасць і закон — гэта падмурак Яго пасаду.
3Агонь ідзе перад Ім і паліць наўкола Яго непрыяцеляў.
4Маланкі Яго асвятляюць сусвет: бачыць і трымціць зямля.
5Горы, як воск, растапляюцца перад Госпадам, перад Госпадам сусвету.
6 Пс. 19:2 Нябёсы вяшчаюць справядлівасць Яго, а ўсе народы бачаць Яго хвалу.
7Хай пасаромяцца ўсе, што пакланяюцца ідалам і што выхваляюцца балванамі сваімі. Пакланіцеся Яму, усе анёлы Яго.
8Чуе гэта і весяліцца Сіён, і радуюцца гарады Юды дзеля прысудаў Тваіх, Госпадзе.
9 Пс. 135:5 Бо ты, Госпадзе, праслаўлены на ўвесь свет, надзвычайна ўзвышаешся Ты над усімі багамі.
10Любіць Госпад тых, што ненавідзяць ліха; сцеражэ Ён душы святых, — з рукі грэшніка вызваліць іх.
11Для справядлівага ззяе святло, і для праўдзівых сэрцам — радасць.
12Цешцеся, справядлівыя, у Госпадзе, і вызнавайце памяць святасці Яго.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
