Кніга Ешуа Раздзел 15 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.

2Яго мяжа паўднёвая ідзе ад канца мора Салёнага і ад яго мыса, што глядзіць на поўдзень,

3і выходзіць яна на подступах да Акрабіма, і праходзіць праз Сін, і бяжыць на поўдні да Кадэс-Барнэ, і прыходзіць да Эсрона, падымаючыся да Адара, і паварочвае да Каркі;

4і далей, праходзячы Асэмон, даходзіць да ручая Егіпецкага; будуць у яе выхады да Вялікага мора: гэта будзе мяжа паўднёвага боку для вас.

5А мяжа ўсходняя — мора Салёнае аж да вусця Ярдана. Мяжа паўночная пачынаецца ад марскога мыса і ад вусця Ярдана

6да Бэтаглі і праходзіць ад поўначы да Бэт-Арабы, падымаючыся да каменя Баэн сыноў Рубэна,

7і падымаючыся да Дабіра ад лагчыны Ахор, і заварочваючы на поўнач да Галілота, што насупраць узвышша Адамім, якое ідзе ад паўднёвага боку ручая; далей мяжа ідзе да водаў, што называюцца крыніцаю Сонца, і будуць у яе выхады да крыніцы Рагель;

8і мяжа падымаецца лагчынай Бэн-Гэном на поўдзень з боку евусеяў, гэта значыць праз Ерузалім, і адтуль, уздымаючыся да вяршыні гары, што насупраць лагчыны Гэном да захаду і ў крайняй частцы лагчыны Рэфаім на поўнач;

9і з вяршыні гары спускаецца мяжа аж да крыніцы вады Нэфтоа і вядзе да паселішчаў гары Эфрон, і заварочвае да Баалы, або Карыят-Ярыма.

10І з Баалы мяжа заварочвае на захад аж да гары Сэір і праходзіць ля схілу гары Ярым на поўнач, гэта значыць Хеслон, і зыходзіць да Бэтсамэса, і пераходзіць у Тамну,

11і даходзіць да паўночнага хрыбта Акарона, і заварочвае да Сэхрона, і пераходзіць праз гару Баалы, і набліжаецца да Ібнээля, і спыняецца ля мора.

12Мяжой заходняй з’яўляецца Вялікае мора. Гэта межы вакол зямлі сыноў Юды па родах іх.

13 , галоўны горад бацькі Анака, значыць Геброн.

14І адсюль Калеб знішчыў трох сыноў Анака: Сэсая, і Ахімана, і Талмая з роду Анака.

15І адтуль выправіўся ён супраць жыхароў Дабіра, які раней называўся Карыят-Сэфэр.

16І Калеб сказаў: «Таму, хто здабудзе Карыят-Сэфэр і захопіць яго, я дам сваю дачку Аксу за жонку».

17І здабыў яго Атаніэль, сын Кенэза, брат Калеба, і той даў яму Аксу, дачку сваю, за жонку.

18Калі яна прыбыла, то пераканала мужа свайго, каб той прасіў поля ў бацькі яе; і злезла яна з асла, а Калеб у яе спытаўся: «Чаго ты хочаш?»

19Яна ж адказала: «Дай мне дабраславенне; даў ты мне Нагэб, зямлю сухую, дык дай мне і зямлю з крыніцамі водаў». Дык даў ёй Калеб напоеныя крыніцамі узвышша і даліну.

20Гэта ўласнасць пакалення сыноў Юды па родах іх.

21І былі гарады ад ускраін сыноў Юды каля межаў Эдома ў Нагэбе: Кабсээль, і Эдэр, і Ягур,

22і Кіна, і Дымона, і Адада,

23і Кадэс, і Асор, і Ятнан,

24і Зіф, і Тэлем, і Балот,

25і Асор-Хадата, і Карыят, Эсрон — гэта Асор,

26і Амам, і Сама, і Малада,

27і Асаргада, і Гасэмон, і Бэтпэлет,

28Асарсуал, Бээр-Сэба, Базіётыя,

29і Баала, і Ійм, і Эсэм,

30і Эльталад, і Хэсіль, і Хорма,

31і Сікэлаг, і Мадмена, і Сэнсэна,

32і Лебаот, і Селім, і Эн-Рэмон — усіх гарадоў дваццаць дзевяць з вёскамі іх.

33А на раўнінах вось гэтыя: Эстаол, і Цора, і Асэна,

34і Заноэ, і Эн-Ганім, і Тафуа, і Энайм,

35і Ярмут, і Адалам, і Соха, і Азэка,

36і Саарым, і Адзітаім, і Гадэра, і Гадэратаім: чатырнаццаць гарадоў з вёскамі іх.

37І Санан, і Гадаса, і Магдал-Гад,

38і Дэлеан, і Міцпа, і Ецэтэль,

39і Лахіс, і Баскат, і Эглон,

40і Хэбон, і Лехемас, і Кэтліс,

41і Гадэрот, Бэтдагон, і Наама, і Македа: шаснаццаць гарадоў з вёскамі іх.

42Лебна, і Этэр, і Асан,

43і Ефта, і Эсна, і Нэсіб,

44і Кэйла, і Ахзіб, і Марэса: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.

45Акарон з яго навакольнымі гарадамі і вёскамі;

46ад Акарона аж да мора: усё, што знаходзіцца на баку Азота і вёсак яго,

47Азот разам з яго гарадамі і вёскамі, Газа з залежнымі ад яе гарадамі і вёскамі аж да ручая Егіпецкага і Вялікага мора, што з’яўляецца мяжою.

48І на гары: Самір, і Ятэр, і Соха,

49і Дан, і Карыят-Сэна, або Дабір,

50і Анаб, і Эстэмо, і Анім,

51і Госэн, і Алон, і Хелон: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.

52Араб, і Дума, і Эсаан,

53і Янум, і Бэт-Тапуа, і Афэка,

54і Амата, і Карыят-Арба, значыць Геброн, і Сіор: дзевяць гарадоў з іх вёскамі.

55Маон, і Кармэль, і Зіф, і Юта,

56і Езрагэль, і Юкадам, і Заноэ,

57Акаін, Габа і Тамна: дзесяць гарадоў з іх вёскамі.

58Галгал, Бэтсур, і Гэдор,

59і Марэт, і Бэтанот, і Эльтэкон: шэсць гарадоў з іх вёскамі. Тэкуэ, і Эфрата, значыць Бэтлехэм, і Пэгор, і Этам, і Кулон, і Татам, і Сорэс, і Карэм, і Галім, і Бэтэр, і Манагат: адзінаццаць гарадоў з іх вёскамі.

60Карыят-Баал, значыць Карыят-Ярым, і Арэба: два гарады з іх вёскамі.

61У пустыні: Бэт-Араба, Мэдын і Сахаха,

62і Нэбсан, і горад Сонца, і Эн-Гадзі: шэсць гарадоў з вёскамі іх.

63 Суд. 1:21; 2Сам. 5:6; 1Пар. 11:4 Сыны Юды не маглі, аднак, знішчыць евусеяў; евусеі з сынамі Юды пражываюць у Ерузаліме да сённяшняга дня.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help