1 Пс. 31:2 У Табе, Госпадзе, маю надзею: не пасаромлюся навек.
2У Сваёй справядлівасці вызваляй мяне і ратуй мяне, нахілі да мяне сваё вуха і збаў мяне.
3Будзь для мяне скалой абароны і ўмацаваным домам, каб збавіў Ты мяне, бо Ты цвярдыня мая і прыстанішча маё.
4Божа мой, вырві мяне з рукі грэшніка і з рукі беззаконнага і несправядлівага.
5Бо Ты — чаканне маё, Госпадзе; Госпадзе, надзея мая ад юнацтва майго.
6 Пс. 22:10 На Табе я ўгрунтаваўся ад нараджэння, з улоння маці маёй Ты апякун мой, для Цябе хвала мая заўсёды.
7Мо дзіўным паказаўся я для многіх, а Ты — магутны Успаможца.
8Хай напоўняцца вусны мае хвалою Тваёй, цэлы дзень — веліччу Тваёй.
9Не адпіхай мяне ў часіну старасці; калі саслабее магуцце маё, не пакідай мяне.
10Бо намаўлялі непрыяцелі мае на мяне і тыя, што падпільноўвалі душу маю, учынілі змову,
11кажучы: «Бог пакінуў яго! Даганіце і схапіце яго, бо няма Таго, Хто ўратуе».
12 Пс. 70:2 Божа, не аддаляйся ад мяне, Божа мой, паспяшы мне на дапамогу.
13Хай пасаромяцца і знікнуць тыя, што варожа ставяцца да душы маёй; хай пакрыюцца сорамам і ганьбаю тыя, што шукаюць для мяне ліха.
14А я вось буду заўсёды спадзявацца і памнажаць буду кожную хвалу Тваю.
15Вусны мае абвясцяць справядлівасць Тваю, цэлы дзень — збаўленне Тваё, бо не ведаю ёй межаў.
16Прыйду я да сіл Госпада; буду ўспамінаць я толькі пра Тваю справядлівасць.
17Божа, Ты вучыў мяне ад юнацтва майго, а я аж дасюль абвяшчаю цуды Твае.
18І да самай старасці і нямогласці, Божа, не пакідай мяне, аж пакуль абвяшчаць буду пра магутную руку Тваю кожнаму пакаленню, якое прыйдзе ў будучым. Сіла Твая
19і справядлівасць Твая, Божа, аж да вышыняў, учыніў Ты вялікія справы: Божа, хто ж падобны да Цябе?
20Ты паказаў мне шматлікія і ліхія беды; ды зноў ажывіў Ты мяне і з бездані зямной ізноў вывеў.
21Ты памнож велічнасць маю і, вярнуўшыся, суцеш мяне.
22Я таксама буду вызнаваць Цябе, у псалтыры — праўду Тваю, Божа мой, спяваць псальмы Табе буду на гуслях, о Святы Ізраэльскі.
23Радавацца будуць мае вусны, калі буду спяваць Табе, і мая душа, якую Ты адкупіў;
24але і язык мой цэлы дзень разважаць будзе пра справядлівасць Тваю, бо пасаромяцца і баяцца будуць тыя, што шукаюць ліха на мяне.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
