Кніга Амоса Раздзел 1 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 2Цар. 14:23-29; 15:1-7; 2Пар. 26:1-23; Зах. 14:5 Іс. 34:5-17; 63:1-6; Ярэм. 49:7-22; Эзэк. 25:12-14; 35:1-15; Ам. 1:11, 12; Мал. 1:2-5 Словы Амоса, які быў сярод пастухоў з Тэкуа; што бачыў ён адносна Ізраэля ў дні Озіі, цара Юды, і ў дні Ерабаама, сына Ёаса, цара Ізраэля, і за два гады перад землятрусам.

2І сказаў ён: «Госпад грыміць з Сіёна і з Ерузаліма падае голас Свой; і бядуюць лугі пастухоў, і вяршыня Кармэля стогне.

3 Іс. 17:1-3; Ярэм. 49:23-27; Зах. 9:1 Вось што кажа Госпад: “З прычыны трох злачынстваў Дамаска і дзеля чатырох не адмяню слова, таму што малацілі жалезнымі калясніцамі Галаад.

4Пашлю агонь на дом Газаэля, і паглыне ён палацы Бэнадада.

5І сатру запоры Дамаска, і знішчу жыхароў з даліны Авэн і трымаючага скіпетр з Бэтэдэна, а народ сірыйскі заведзены будзе ў палон у Кір”, — кажа Госпад.

6 Іс. 14:29-31; Ярэм. 47:1-7; Эзэк. 25:15-17; Ёэль 3:4-8; Саф. 2:4-7; Зах. 9:5-7 Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Газы і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны вывелі ўсіх, як палонных, каб перадаць іх у Эдом.

7Ды пашлю агонь на муры Газы, і паглыне ён палацы яго.

8Выгублю жыхара з Азота і трымаючага скіпетр з Аскалона, павярну руку Сваю супраць Акарона, і прападзе астатак філістынцаў”, — кажа Госпад Бог.

9 Іс. 23:1-18; Эзэк. 26:1–28:19; Ёэль 3:4-8; Зах. 9:1-4; Мц. 11:21, 22; Лк. 10:13, 14 Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Тыра і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны перадалі ўсіх, як палонных, у Эдом і не памяталі пра братэрскае пагадненне.

10Сашлю агонь на муры Тыра, і паглыне ён яго палацы”.

11 Іс. 34:5-17; 63:1-6; Ярэм. 49:7-22; Эзэк. 25:12-14; 35:1-15; Абд. 1:1-14; Мал. 1:2-5 Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Эдома і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што ён пераследаваў брата свайго мечам, і парушыў пачуццё міласэрнасці, і безупынна трываў у гневе сваім, і гнеў свой захаваў да канца.

12Пашлю агонь на Тэман, і паглыне палацы Босры”.

13 Ярэм. 49:1-6; Эзэк. 21:28-32; 25:1-7 Гэта кажа Госпад: “Дзеля трох злачынстваў Амона і з прычыны чатырох не адмяню слова, таму што яны рассякалі цяжарных у Галаадзе, каб пашырыць свае межы.

14Дык распалю агонь на мурах Рабы, і паглыне ён яго палацы сярод голасу ў дзень бою ды сярод віхуры ў дзень буры;

15і пойдзе цар іх у палон, ён і князі разам”, — кажа Госпад.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help