Кніга Псальмаў Псальм 8 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Кіраўніку хору. На мелодыю песні “Выціскальні…” Псальм Давідаў.

2Госпадзе, Госпад наш, якое ж дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі, бо слава Твая ўзнялася вышэй нябёсаў.

3 Мц. 21:16 Праз вусны дзяцей і немаўлят учыніў Ты хвалу дзеля ворагаў Тваіх, каб утаймаваць ворага і мсціўцу.

4Калі бачу нябёсы Твае, твор пальцаў Тваіх, месяц і зоркі, якія Ты заснаваў, —

5 Ёў 7:17, 18; Пс. 144:3; Геб. 2:6-8 то што ж ёсць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, або сын чалавечы, што Ты адведваеш яго?

6Мала панізіў Ты яго за анёлаў, славаю і пашанаю ўвянчаў яго,

7 1Кар. 15:27; Эф. 1:22; Геб. 2:8 і паставіў яго над стварэннямі рук Тваіх, і ўсё Ты кінуў пад ногі яго, —

8авечак і быкоў усіх, і ў дадатак звяроў палявых,

9птушак нябесных ды рыб марскіх, і ўсё, што ходзіць па шляхах марскіх.

10Госпадзе, Госпад наш, якое ж дзівоснае імя Тваё па ўсёй зямлі!

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help