Кніга Лічбаў Раздзел 30 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1І Майсей расказаў усё сынам Ізраэля, што яму Госпад загадаў,

2і сказаў Майсей правадырам пакаленняў сыноў Ізраэлевых: «Вось што загадаў Госпад:

3 Паўт. Зак. 23:21-23; Мц. 5:33 “Калі хто з мужчын дасць абяцанне Госпаду або звяжа сябе прысягай, няхай не парушыць слова сваё, але ўсё, што абяцаў, выканае.

4Калі жанчына дасць абяцанне Госпаду або звяжа сябе прысягай, і яна яшчэ ў доме бацькі свайго і маладых гадоў,

5то, калі бацька даведаецца аб абяцанні, што яна дала, або аб прысязе, якой яна звязала душу сваю, то хай маўчыць, бо яна звязана абяцаннем; усё, што яна абяцала і чым прысягала, хай споўніць на справе.

6Калі ж бацька запярэчыць ёй у той дзень, калі пачуе аб гэтым, тады абяцанні і прысягі яе будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад таму, што бацька запярэчыў.

7Калі, аднак, выйдзе яна замуж і дасць якое-небудзь абяцанне, калі слова, выходзячы з вуснаў яе, звяжа прысягаю душу яе,

8і калі ў той дзень пачуе гэта муж яе і не запярэчыць, — то яна будзе звязана абяцаннем і павінна будзе споўніць, што абяцала.

9А калі ў той дзень пачуе муж і запярэчыць, то абяцанні яе і словы, якімі звязала душу сваю, будуць марнымі; і ласкавы да яе будзе Госпад.

10Усё, што абяцалі ўдовы і разведзеныя, хай выконваюць.

11Калі жонка ў доме мужа звязалася абяцаннем або прысягаю,

12і калі аб гэтым даведаўся муж, і маўчаў, і не запярэчыў абяцанню, то няхай яна споўніць тое, што абяцала.

13А калі ён адразу ж запярэчыў, то яна не будзе звязана прысягай, бо муж запярэчыў, і хай Госпад будзе ласкавы да яе.

14Калі ж яна дасць абяцанне або прысягай звяжа сябе, каб праз устрыманне ўпакорыць душу сваю, ад волі мужа залежыць: ці споўніць яна гэта, ці не.

15Калі ж муж, пачуўшы гэта, будзе маўчаць, і з дня на дзень будзе адкладаць свой прысуд, то ўсё, што абяцала і чым прысягала, яна павінна споўніць, бо муж пачуў аб гэтым у той дзень, але маўчаў.

16Калі б ён запярэчыў праз нейкі час пасля таго, як даведаўся, няхай сам адказвае за сваю правіннасць”».

17Вось законы, якія перадаў Госпад Майсею адносна мужа і жонкі, бацькі і дачкі, калі яна ў юнацтве яшчэ жыве ў доме бацькоў.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help