1 1Пар. 16:8-22 Іс. 12:4 Вызнавайце Госпада і прызывайце імя Яго, абвяшчайце між народамі пра справы Яго.
2Спявайце Яму і грайце псальмы Яму, апавядайце пра ўсе Яго цуды.
3Пахваляйцеся іменем святым, хай цешыцца сэрца тых, што шукаюць Госпада.
4Шукайце Госпада і магутнасці Яго, аблічча Яго шукайце заўсёды.
5Памятайце пра цуды Яго, якія ўчыніў, знакі Яго і прысуды Яго вуснаў.
6Патомства Абрагамава, слугі Яго, сыны Якубавы, выбраннікі Яго.
7Ён, Госпад Бог наш; па ўсёй зямлі суды Яго.
8Памятае Ён вечна пра Свой запавет, пра абяцанне, якое даў Ён на тысячу пакаленняў,
9 Род. 12:7; 17:8; 26:3 на прымірэнне, якое ўсталяваў Ён з Абрагамам, і пра прысягу Сваю Ізааку.
10 Род. 28:13 Устанавіў Ён гэта для Якуба, як закон для Ізраэля, як вечнае прымірэнне,
11кажучы: «Табе дам зямлю Ханаан, як шнур спадчыны вашай»,
12калі былі лікам малымі, вельмі нешматлікімі і прыхаднямі ў ёй
13і вандравалі ад племя да племя і ад валадарства да другога народа,
14 Род. 20:3-7 Род. 12:17 не дазволіў Ён, каб чалавек крыўдзіў іх і пакараў за іх цароў:
15«Не чапайце намашчэнцаў Маіх і прарокам Маім не рабіце зла».
16 Род. 41:53-57 А потым наклікаў голад на зямлю, і змарнаваў увесь запас хлеба.
17 Род. 37:28; 45:5 Паслаў перад імі чалавека; у няволю быў прададзены Язэп.
18 Род. 39:20–40:23 Сціснулі кайданамі ногі яму, у жалеза ўвайшла шыя яго,
19пакуль не надышло слова Яго, пакуль прамова Госпада не ачысціла яго.
20 Род. 41:14 Паслаў цар і вызваліў яго, валадар народаў даў яму волю;
21 Род. 41:39-41 устанавіў яго гаспадаром над сваім домам і князем над ўсёй сваёй маёмасцю,
22каб вучыў ён князёў яго паводле волі сваёй і каб яго старцаў навучаў мудрасці.
23 Род. 46:6; 47:11 І ўвайшоў Ізраэль у Егіпет, і Якуб стаў прыхаднем у зямлі Хама.
24 Вых. 1:7-14 І Ён размножыў вельмі народ Свой і зрабіў яго мацнейшым за яго непрыяцеляў.
25І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.
26 Вых. 3:1–4:17 Паслаў Ён Майсея, слугу Свайго, Аарона, якога абраў.
27Паклаў Ён на іх словы знакаў Сваіх і цудаў у зямлі Хама.
28 Вых. 10:21-23 Наслаў цемру і зрабіў цёмна, але яны працівіліся словам Яго.
29 Вых. 7:17-21 Перамяніў воды іх у кроў і вынішчыў іх рыбаў.
30 Вых. 8:1-6 Спарадзіла іх зямля жабаў аж да пакояў цароў іх.
31 Вых. 8:16, 17, 20-24 Сказаў Ён, і прыляцела хмара мух, і скініфы — па ўсіх межах іх.
32 Вых. 9:22-25 Учыніў Ён ім град замест дажджу і агонь палымяны ў зямлі іх.
33 Пс. 78:46, 47 Пабіў вінаград іх і фігі іх і панішчыў дрэвы ў іх межах.
34 Вых. 10:12-15 Сказаў, і нахлынула саранча і вусені, якім не было падліку.
35І пажэрла яно ўсю траву ў іх зямлі, і пажэрла яно плод зямлі іх.
36 Вых. 12:29 І пабіў усіх першародных у зямлі іх, пачаткі ўсёй сілы іх.
37 Вых. 12:33-36 І вывеў іх з серабром і золатам, і не было ў іх пакаленні хворага.
38Узвесяліўся Егіпет з выхаду іх, бо паў на іх страх дзеля Ізраэльцаў.
39 Вых. 13:21, 22; Пс. 78:14 Расцягнуў Ён хмару, нібы покрыва, і агонь, каб свяціў ім уночы.
40 Вых. 16:2-15 Прасілі, і прыляцела перапёлак, і хлебам з неба карміў іх.
41 Вых. 17:1-7; Ліч. 20:2-13; Пс. 78:16 Рассек скалу, і паплылі воды, і пацяклі рэкі ў пустыню.
42Бо помніў Ён Сваё святое слова да Абрагама, слугі Свайго.
43І вывеў Свой народ у радасці, выбраннікаў Сваіх — з весялосцю.
44 Еш. 11:16-23 І даў ім землі паганаў, і авалодалі яны працаю народаў,
45каб захоўвалі прыказанні Яго і законы Яго выконвалі. Алілуя.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
