Кніга Псальмаў Псальм 98 (97) - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Псальм. Спявайце Госпаду новую песню, бо ўчыніў Ён цуды. Паратунак у правіцы Яго і ў руцэ святой Яго.

2Госпад абвясціў Сваё збаўленне, на віду паганаў аб’явіў Ён Сваю справядлівасць.

3 Лк. 3:6 Успомніў Ён пра міласэрнасць Сваю і пра праўду Сваю для дома Ізраэля. Убачаць усе канцы свету збаўленне Бога нашага.

4 Пс. 100:1 Услаўляй гучна Бога, уся зямля, выбягайце, радуйцеся і грайце псальмы.

5Грайце Госпаду на цытры, на цытры і з гукамі псальма.

6На срэбных трубах і пад гукі рога спявайце гучна славу перад абліччам Госпада Валадара.

7Хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе, увесь сусвет і тыя, што ў ім пражываюць.

8Хай рэкі плешчуць у далоні і разам радуюцца горы

9 Пс. 96:13 перад Госпадам, бо прыходзіць Ён судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сусвет па справядлівасці і народы — па праўдзе.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help