1Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, – аб Слове жыцця, –
2 Ян. 1:4 і жыццё аб’явілася, і мы ўбачылі, і сведчым, і прапаведуем вам гэтае жыццё вечнае, якое было ў Айца і аб’явілася нам, –
3 Ян. 15:10; 1Кар. 1:9 весцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасць з намі. А супольнасць наша – з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.
4 Ян. 15:11 І мы гэта пішам вам, каб наша радасць была поўнаю.
5 Ян. 8:12; 1Цім. 6:16 І такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло і няма ў Ім ніякае цемры.
6 Эф. 5:11 Калі мы будзем казаць, што маем супольнасць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і размінаемся з праўдай.
7 1Кар. 6:11; Геб. 9:14; Адкр. 1:5; 1Пёт. 1:19 Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.
8Калі мы кажам, што не маем граху, дык падманваем саміх сябе і праўды няма ў нас.
9 Пс. 32:5; Рым. 3:24 Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён – верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.
10Калі мы кажам, што не грашым, дык робім Яго ашуканцам, і слова Яго няма ў нас.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
