Кніга Выслоўяў Саламонавых Раздзел 11 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1 Паўт. Зак. 25:13-15; Высл. 16:11; 20:10 Агіднасць для Госпада — вага падманная, а дакладная вага — воля Яго.

2Прыходзіць пыхлівасць — прыйдзе і ганьба; а ў пакорлівых — мудрасць.

3Чыстасардэчнасць справядлівых будзе накіроўваць іх, а падкопы крывадушных загубяць іх.

4 Высл. 10:2; Эзэк. 7:19; Саф. 1:18 У дзень гневу не дапаможа багацце, а справядлівасць выратуе ад смерці.

5Справядлівасць чыстасардэчнага будзе кіраваць яго дарогай, а бязбожнік загіне ў сваёй бязбожнасці.

6Справядлівасць справядлівых вызваліць іх, а несправядлівыя будуць захоплены ўласнымі падкопамі.

7Калі памрэ бязбожнік, ніякай надзеі ў яго больш не будзе; а чаканне багацця загіне.

8Справядлівы будзе вызвалены ад беднасці, а на месца яго трапіць бязбожнік.

9Крывадушнік вуснамі падманвае сябра свайго, а справядлівыя будуць вызвалены ведамі.

10У час росквіту справядлівых радуецца горад, а ў час пагібелі бязбожнікаў будзе пахвала.

11Дабраславеннем справядлівых узвысіцца горад, а вусны бязбожнікаў разбураць яго.

12Хто пагарджае сябрам сваім, той бедны на разважлівасць, а разважлівы чалавек будзе маўчаць.

13 Высл. 15:22 Хто ходзіць перашэптваючыся, выяўляе таемнае, а верны душою ўтоіць справу.

14Дзе няма парадку — народ загіне, а збаўленне там, дзе шматлікія парады.

15 Высл. 6:1, 2 Той будзе вынішчаны ліхам, хто за другога ручаецца; хто ненавідзіць паручыцеляў, той будзе агароджаны ад небяспекі.

16Паслужлівая жанчына знойдзе славу, а дужыя набудуць багацце.

17Міласэрны чыніць дабро душы сваёй, а бязлітасны мучыць самога сябе.

18Бязбожнік робіць ілжывую справу, а для таго, хто сее справядлівасць, — пэўная ўзнагарода.

19Надзейны чалавек рыхтуецца да справядлівасці, а прыхільнік ліха — да смерці.

20Агіда для Госпада — сэрца крывадушнае, а ласка Яго — да тых, хто ходзіць прама.

21 Высл. 16:5 Вядома, ліхі чалавек не будзе беспакараны, а нашчадкі справядлівых збавяцца.

22Залатое кольца ў лычы свінні — гэта прыгожая, але неразумная жанчына.

23Пажаданне справядлівых — толькі дабро, чаканне бязбожнікаў — абурэнне.

24 2Кар. 9:6 Адны дзеляцца ўласным і становяцца багацейшымі, а другія, што занадта беражлівыя, заўсёды ў беднасці.

25Будзе насычана душа, якая дабраслаўляе; і хто напоіць другіх, той сам таксама будзе напоены.

26Хто хавае сваё збожжа, той праклінаецца ў народзе, а на галаву тых, якія прадаюць збожжа, — дабраславенне.

27 Пс. 109:17 Хто настойліва шукае дабра — шукае ласкі, а хто шукальнік ліха — да таго яно і прыйдзе.

28Хто спадзяецца на багацці свае, загіне, і, як зялёны ліст, будуць расці справядлівыя.

29Хто турбуе дом свой — атрымае вятры, а хто бязглузды — будзе слугою мудрага.

30Плод справядлівага — дрэва жыцця; і хто мудры — прыцягвае душы.

31 1Пёт. 4:18 Калі справядліваму адплачваецца на зямлі, тым больш бязбожніку і грэшніку.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help