1 Іс. 34:5-17; 63:1-6; Ярэм. 49:7-22; Эзэк. 25:12-14; Ам. 1:11, 12; Абд. 1:1-14; Мал. 1:2-5 І прамовіў Госпад да мяне гэтыя словы:
2«Сын чалавечы, звярні аблічча тваё супраць гары Сэір і праракуй супраць яе і кажы ёй:
3гэта кажа Госпад Бог: “Вось, я супраць цябе, гара Сэір; і Я выцягну руку Маю супраць цябе і зраблю з цябе пустыню і пустэчу.
4Гарады твае зраблю руінамі, і станеш ты пустыняй, і даведаешся, што Я — Госпад.
5За тое, што меў ты вечную варожасць і аддаў сыноў Ізраэля пад меч у час смутку іх, у час страшнай кары,
6дзеля таго, жыву Я, — кажа Госпад Бог, — Я аддам цябе ў кроў, і кроў будзе пераследаваць цябе, і паколькі ты крыві не ўзненавідзеў, кроў пераследаваць цябе будзе.
7І гару Сэір Я ператвару ў пустыню і пустэчу, ды вынішчу на ёй усё жывое,
8і ўзгоркі яе Я напоўню трупамі забітых, на ўзвышшах тваіх, і ў лагчынах тваіх, і ва ўсіх рэках тваіх будуць падаць пазабіваныя мечам.
9Я зраблю цябе вечнай пустыняй, і гарады твае будуць неабжытыя, і даведаецеся, што Я — Госпад.
10За тое, што ты сказаў: “Абодва народы і абедзве зямлі будуць мае, і я вазьму іх ва ўласнасць”, — хоць там быў Госпад,
11дзеля таго, жыву Я, — кажа Госпад Бог, — Я зраблю табе паводле гневу твайго і паводле зайздрасці тваёй, якую выказаў ты, маючы нянавісць да іх, і Я стану вядомым сярод іх, калі буду судзіць цябе.
12Ды зразумееш ты, што Я, Госпад, пачуў усе твае знявагі, якія ты казаў супраць гор Ізраэля, кажучы: “Яны спустошаны, аддадзены нам на ежу!”
13І ўзвысіліся вы адносна Мяне вуснамі сваімі, і пракрычалі вы словы свае супраць Мяне; і Я пачуў гэта”.
14Вось што кажа Госпад Бог: “На радасць усёй зямлі Я ператвару цябе ў пустыню;
15як цешыўся ты з прычыны таго, што спадчына дому Ізраэля была спустошана, гэтак Я зраблю і з табой: пустыняй станеш, гара Сэір і ўся Ідумея, і даведаюцца, што Я — Госпад”.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
