Ліст да Рымлянаў Раздзел 14 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Слабога ў веры прымайце без спрэчак пра погляды.

2 1Кар. 10:25 Бо адзін верыць, што есці ўсё, а слабы есць гародніну.

3Той, хто есць, хай не грэбуе тым, які не есць; і той, хто не есць, хай не асуджае таго, хто есць, бо Бог яго прыняў.

4 Мц. 7:1 Хто ты такі, што судзіш чужога паслугача? Перад Сваім Валадаром ён стаіць ці падае; і будзе стаяць, бо яго Бог мае моц паставіць яго.

5 Гал. 4:10; Клс. 2:16 Адзін адрознівае дзень ад дня, для іншага кожны дзень аднолькавы; хай кожны застаецца пры сваім розуме.

6Хто адрознівае дні, адрознівае іх дзеля Госпада; і хто не адрознівае дзень, дзеля Госпада не адрознівае. І хто есць, есць дзеля Госпада, бо Богу дзякуе; і хто не есць, не есць дзеля Госпада і дзякуе Богу.

7 1Пёт. 4:2; 1Кар. 6:19 Ніхто з нас не жыве для сябе і ніхто не памірае для сябе.

8Дык калі жывём, жывём для Госпада; калі ж паміраем, паміраем для Госпада. Таму, вось, ці жывём, ці паміраем, належым Госпаду.

9 Мц. 28:18 На тое бо Хрыстос памёр, і ўваскрос, і ажыў, каб валадарыць і над жывымі, і над памерлымі.

10 Адкр. 20:12 Дык чаму ты судзіш брата твайго? Або чаму пагарджаеш братам тваім? Бо ўсе мы станем перад судом Хрыста.

11 Іс. 45:23; Плп. 2:10 Напісана ж: «Жыву Я, – кажа Госпад, – перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».

12 Мц. 12:36 Так вось кожны з нас за сябе здасць справаздачу Богу.

13Дык не будзем болей судзіць адзін аднаго, а лепш падумаем, каб не прыносіць брату ўпадку або згаршэння.

14 Ціт. 1:15 Я ведаю і перакананы ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога, што само ў сабе нячыстае, а толькі для таго нячыстае, хто лічыць гэта нячыстым.

15Калі ж дзеля стравы засмучаеш брата свайго, то ты не кіруешся любоўю. Таму не губі страваю сваёй таго, за каго памёр Хрыстос!

16Дык хай не будзе зняважана дабро ваша!

17Бо Валадарства Божае – гэта не ежа або пітво, але справядлівасць і супакой ды радасць у Духу Святым.

18Бо хто гэтым служыць Хрысту, той падабаецца Богу і даспадобы людзям.

19Дык будзем дбаць пра тое, што вядзе да супакою ды ўзаемнага збудавання.

20 Дзеі 10:15; 1Кар. 8:9 Таму не руйнуй справы Божай дзеля ежы! Па праўдзе ўсё чыстае, але гора чалавеку, які есць на перашкоду.

21 1Кар. 8:13 Добра не есці мяса, не піць віна ды не рабіць таго, што шкодзіць брату твайму, ці згаршае яго, ці ў чым ён мае слабасць.

22Сваю веру захавай у сабе і май перад Богам. Шчасны той, хто не асуджае сябе ў тым, што прызнае.

23А хто сумняваецца, той, калі есць, сябе асуджае, бо робіць не па веры. А ўсё, што не па веры, ёсць грэх.

24А Таму, Які мае магутнасць умацаваць вас паводле Евангелля ды майго абвяшчэння Ісуса Хрыста, паводле адкрыцця таямніцы, даўнейшымі вякамі схаванай,

25а цяпер аб’яўленай і прароцкімі лістамі па загадзе спрадвечнага Бога абвешчанай усім народам для паслухмянасці іх у веры,

26адзінаму мудраму Богу праз Ісуса Хрыста слава навечна. Амін.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help