1Шчасны чалавек, які не ідзе за парадай бязбожных, і на дарогу грэшнікаў не ступае, і не сядзіць у зборышчы насмешнікаў,
2 Еш. 1:8 але ў законе Божым воля яго, і пра закон Яго разважае ён днём і ноччу.
3 Ярэм. 17:8 І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.
4 Ёў 21:18; Пс. 35:5; Іс. 29:5 Не гэтак ліхадзеі, не гэтак! Бо яны — як пыл, што вецер разносіць.
5Таму і не ўстаяць бязбожныя на судзе, ані грэшнікі на сходзе справядлівых,
6бо Госпад рупіцца пра шлях справядлівых, а дарога бязбожных загіне.
Who We AreWhat We EelieveWhat We Do
2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.
