Ліст да Гебраяў Раздзел 9 - Кн?г? Святога П?сання - Б?бл?я - Б?бл?я — пераклад Чарня?скага (выданне 2017 года)(BelBC17)

1Меў, праўда, і першы запавет пастановы служэння, і святыню зямную.

2 Вых. 25:23-40; 26:1-30 Была гэта палатка пастаўлена першай, у якой, называнай святым, знаходзіўся свечнік, стол і хлябы пакладныя.

3 Вых. 26:31-33 А за другой заслонай палатка, якая звалася святое з святых,

4 Вых. 16:33; 25:10-16; 30:1-6; Ліч. 17:8-10; Паўт. Зак. 10:3-5 у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абкладзены з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету,

5 Вых. 25:18-22 а зверху над каўчэгам былі херубіны славы, ацяняючы перамольню. Аб гэтым падрабязна няма патрэбы цяпер гаварыць.

6 Ліч. 18:2-6 Так вось было ўсё прыгатавана, і ў першую палатку заўсёды ўваходзяць святары, адпраўляючы служэнне святое.

7 Святар. 16:2-34 Да другой жа толькі раз у год адзін першасвятар, ды не без крыві, якую складаў у ахвяру за сябе і за грахі няведання свайго народа.

8 Ян. 14:6 Гэтым паказвае Дух Святы, што яшчэ не адкрыта дарога да святога месца, пакуль стаіць ранейшая палатка.

9 Мц. 5:48; Гал. 3:21 Гэта сімвал цяперашняга часу, калі складаюцца разам дары і ахвяры, якія не могуць зрабіць дасканалым паводле сумлення таго, які служыць,

10 Мк. 7:8; Рым. 14:17; Эф. 2:15 і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усякіх абмыванняў, і пастаноў цела, вызначаных да часу выпраўлення.

11 Эф. 1:3 Але Хрыстос, з’явіўшыся як Першасвятар будучых даброццяў, праз вышэйшую і дасканалейшую і не рукой, значыць не на гэтым свеце, створаную палатку,

12 Эф. 1:7; 1Пёт. 1:18 і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і назаўсёды ў святое, здабыўшы вечнае адкупленне.

13 Святар. 16:15 Бо калі кроў казлоў і валоў разам з попелам цяліцы, калі пакрапіць імі, усвячае нячыстых, даючы ачышчэнне цела,

14 Ян. 17:19; 1Кар. 15:45; 1Тэс. 1:9; Ціт. 2:14; 1Пёт. 1:19; 1Ян. 1:7; Адкр. 1:5 дык тым больш кроў Хрыста, Які ахвяраваў Самога Сябе Богу праз Вечнага Духа, ачысціць сумленне наша ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.

15 Рым. 3:24; 1Цім. 2:5 Вось таму Ён ёсць Пасярэднік Новага Запавету, каб праз смерць адкупіць злачынствы, дапушчаныя пры першым запавеце, і каб пакліканыя да вечнай спадчыны даступіліся да абяцанага.

16 Ліч. 19:9, 17-19 Бо там, дзе ёсць запавет, там павінна прыйсці смерць завяшчальніка.

17 Гал. 3:15 Запавет толькі пасля мёртвых правамоцны; ён не мае моцы, пакуль жыве той, хто яго склаў.

18Таму і першы быў зацверджаны не без крыві.

19 Вых. 24:6-8 Калі ўжо Майсей абвясціў усяму народу кожнае прыказанне паводле закону, узяў кроў казлоў і быкоў з вадой, воўнай чырвонай і гізопам і пакрапіў як саму кнігу закону, так і ўвесь народ,

20 Мц. 26:28 кажучы: «Гэта кроў запавету, які Бог паклаў вам».

21 Святар. 8:15 Падобным спосабам пакрапіў крывёй таксама і палатку, і ўсё начынне служэння.

22 Святар. 17:11 І амаль усё паводле закону крывёй ачышчаецца, і без праліцця крыві няма даравання.

23Значыць, неабходна было, каб вобразы рэчаў нябесных такім спосабам былі ачышчаны, а самыя рэчы нябесныя патрабавалі шмат дасканалейшых, чым тыя, ахвяр.

24 Рым. 8:34 Хрыстос жа ўвайшоў не ў святыню, пастаўленую рукамі, якая была падабенствам сапраўднай, але ў самае неба, каб цяпер з’явіцца перад абліччам Бога за нас,

25ды не па тое, каб меў часта ахвяроўвацца, як першасвятар, які штогод уваходзіць у святое святых з чужой крывёю,

26інакш цярпеў бы там многа разоў ад заснавання свету. Ён жа раз аб’явіўся ў гэты час перад канцом свету дзеля знішчэння граху праз ахвяраванне Самога Сябе.

27 2Кар. 5:10; 2Пёт. 2:9; Адкр. 20:11 І, як устаноўлена людзям, раз памерці, а пасля – суд,

28 Іс. 53:12; Мц. 26:28; Рым. 1:16; 1Кар. 1:7; 1Тэс. 1:10; Ціт. 2:13; 1Пёт. 2:24; Юды 21 так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля знішчэння грахоў многіх, а другі раз з’явіцца не дзеля граху да тых, што Яго чакаюць, на збаўленне.

Blog
About Us
Message
Site Map

Who We AreWhat We EelieveWhat We Do

Terms of UsePrivacy Notice

2025 by iamachristian.org,Inc All rights reserved.

Home
Gospel
Question
Blog
Help